Вы тут

Жыхары Чавусаў палявалі на ЗІЛе, страляючы па дзічыне з грузавіка


На сельскагаспадарчым полі каля вёскі Галачоўка Чавускага раёна ноччу рэйдавая група дзяржінспектараў спыніла аўтамабіль ЗІЛ, на якім ехалі чацвёра жыхароў горада Чавусы. Двое з іх знаходзіліся ў кузаве грузавіка з зараджанай стрэльбай. Усе, акрамя кіроўцы, мелі ліхтары, якімі падсвечвалі наваколлі - верагодна, у пошуках дзічыны.


Мужчын западозрылі ў браканьерстве, паколькі дакументаў на паляванне ў іх не было. Да таго ж такі спосаб палявання - з транспартнага сродку - забаронены і строга караецца нават у тым выпадку, калі парушальнікі не паспелі здабыць дзічыну. Чавускі РАУС ужо пачаў крымінальную справу.

У дачным доме аднаго з затрыманых следча-аператыўная група выявіла дзве незарэгістраваныя стрэльбы і 15 кілаграмаў мяса дзіка. Гэта сведчыць аб тым, што “браканьерская брыгада” магла і раней займацца незаконнымі паляваннямі, паведамілі ў дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У працэсе расследавання будзе ўстаноўлена дачыненне кожнага з чацвярых паляўнічых-нелегалаў. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.