Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


З увагай да чалавека

Святлана Андрыкевіч працуе ў сацыяльнай сферы больш за 30 гадоў. Што столькі гадоў вабіць яе ў прафесіі, запытваў карэспандэнт газеты «Навіны Палесся» Столінскага раёна.

Сваю першую работу пасля тэхнікума Святлана атрымала на Меднаўскай птушкафабрыцы. Але прапрацаваўшы там год у якасці бухгалтара, зразумела, што сумуе па малой радзіме — вярнулася ў Столін. Там ужо і ўладкавалася ў аддзел сацыяльнай абароны, дзе, дарэчы, пазнаёмілася і з будучым мужам. Святлана штодзень сустракаецца з людзьмі пенсійнага ўзросту, таму важна, на яе думку, не пакрыўдзіць чалавека, знайсці да яго падыход, растлумачыць, праявіць дабрыню і разуменне. Многія звяртаюцца ў яе аддзел, каб даведацца пра патрабаванні да афармлення даведак, да падрыхтоўкі пакета дакументаў. За кожным дакументам — канкрэтны чалавек. І кожны патрабуе да сябе ўвагі.


Ладзь калёсы зімою

Пасяўны агрэгат даводзіць да ладу Сяргей Бутанаў. Фота gztzаrа.by

Больш за 70 % сельскагаспадарчай тэхнікі падрыхтавана ўжо да веснавой пасяўной кампаніі ў Беларусі. Урад даручыў прыняць меры — забяспечыць гатоўнасць да 25 сакавіка не менш як 95 % наяўнай тэхнікі для правядзення веснавых палявых работ. Рамонт трактароў і агрэгатаў актыўна ідзе і ў гаспадарках Бешанковіччыны, піша раённая газета «Зара».

Карэспандэнт завітаў у «Вядзерава», дзе на момант візіту былі адрамантаваны два «КЧ-5,1», «КЧ-4,0» і «КПН-6,0», ішоў рамонт плугоў. «Таксама ўжо ў спраўным стане «АГП-6Д», які давёў да ладу Сяргей Бутанаў, — паведаміў інжынер-механік гаспадаркі Валерый Лагун. — Тры трактары з 21 пакуль што няспраўныя. Адзін рухавік знаходзіцца на маторарамонтным заводзе ў Віцебску. У асноўным жа тэхніка аднаўляецца сваімі сіламі: дзесьці трэба рэанімаваць счапленне, падправіць мінулагоднюю афарбоўку ці які іншы дробны рамонт зрабіць».

Падрыхтоўка трактароў і розных агрэгатаў патрабуе не толькі значных фінансавых выдаткаў, але і ўпартай чалавечай працы. Што казаць, з фінансамі паўсюль складана, няма такога кіраўніка, у якога б галава не балела, як вырашыць праблему. Зразумела, што зусім без падтрымкі ніводнае сельгаспрадпрыемства не пакінуць (пэўныя сродкі на рамонт тэхнікі гаспадаркам выдзеляць з бюджэту), але ўсё ж, як кажуць, на Бога спадзявайся, а сам старайся.


На асаблівым кантролі

У мінулую суботу намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Андрэй Каўрыга правёў прамую тэлефонную лінію, на якую звярнулася дзесяць чалавек. Большая частка пытанняў датычылася камунальнай сферы. Карэспандэнт «Лідскай газеты» расказаў, што яшчэ абмяркоўвалі на планёрцы.

Арганізацыя гарачага харчавання ў дзіцячых садках, школах на асаблівым уліку. Зрэшты, як і ва ўстановах аховы здароўя. Таксама на планёрцы ішла размова пра тое, што пракуратурай Лідскага раёна летась было ўзбуджана дысцыплінарнае вядзенне па факце крадзяжу прадуктаў харчавання работнікамі харчаблока Лідскай ЦРБ. Якія меры прыняты яе адміністрацыяй, каб падобнае не паўтаралася? Галоўны ўрач Вадзім Трубчык, адказваючы на гэтае пытанне, сказаў, што вінаватыя пакараныя, сітуацыя знаходзіцца на кантролі.

Кіраўнік рэгіёна Міхаіл Карповіч запатрабаваў яшчэ больш пільнага кантролю за якасцю харчавання ва ўстановах адукацыі і бальніцах.

Падрыхтавала Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.