Вы тут

Новая форма работы ў рэгіёнах


Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці стала першым у 2019 годзе. Работа членаў Савета Рэспублікі з выездам у рэгіёны будзе працягнута і накіравана на павышэнне эфектыўнасці рэгіянальнай палітыкі ў вырашэнні праблем жыццезабеспячэння насельніцтва.


Усе члены камісіі адначасова правялі прыёмы грамадзян у сельсаветах раёна, вывучылі праблемы жыхароў, наведалі мясцовыя школы, магазіны, Дамы культуры і медыцынскія ўстановы.

На выніковым пасяджэнні было адзначана, што разам з поспехамі ў эканоміцы і ростам будаўніцтва жылля (у тры разы больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года) у Чачэрскім раёне яшчэ захоўваецца шэраг нявырашаных пытанняў у выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў эфектыўнасці работы. Нягледзячы на тэндэнцыю росту сярэднямесячнай заработнай платы, намінальна налічаная зарплата работнікаў раёна ў студзені — лістападзе 2018 года была на 16,8 працэнта ніжэй за абласны ўзровень. Застаецца напружанай сітуацыя на рынку працы. Колькасць занятых у эканоміцы працягвае скарачацца, ёсць праблемы з працаўладкаваннем.

Зыходзячы з гэтага, Пастаянная камісія Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні рэкамендавала органам мясцовага кіравання і самакіравання Чачэрскага раёна вызначыць пункты эканамічнага росту і выпрацаваць адпаведныя напрамкі развіцця рэгіёна з улікам наяўных канкурэнтных пераваг: выгаднага геаграфічнага становішча, развітога аграпрамысловага комплексу, створанай прамысловай і сацыяльнай інфраструктуры.

Перспектыўнымі напрамкамі ў развіцці эканомікі і канкурэнтнымі перавагамі раёна можа стаць стварэнне перапрацоўчых вытворчасцяў з упорам на першасную перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі. Сельгаспрадпрыемствам неабходна прадугледзець меры па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці канкурэнтаздольнай сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання з высокай дабаўленай вартасцю — праз укараненне прагрэсіўных «дакладных» тэхналогій у земляробстве і жывёлагадоўлі. Таксама, на думку спецыялістаў, вяртанне ў гаспадарчы абарот зямель, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, і вырошчванне на іх хуткарослай драўніны дазволіць стварыць рабочыя месцы і павысіць дзелавую актыўнасць мясцовага насельніцтва.

Немалыя перспектывы для рэгіёна могуць адкрыцца з развіццём транспартнай дзейнасці і турызму. Геаграфічнае становішча раёна спрыяе актыўнаму развіццю прадпрымальніцтва ў сферы тураператарскай дзейнасці, экскурсійнага абслугоўвання.

Гомельскаму абласному Савету дэпутатаў сумесна з Гомельскім аблвыканкамам і органамі мясцовага самакіравання рэкамендавана прапрацаваць і ўнесці ў Пастаянную камісію Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні прапановы па ўдасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе дзейнасць органаў мясцовага самакіравання ў частцы актывізацыі іх работы, і прыцягненні грамадзян да вырашэння пытанняў мясцовага значэння.

Паводле слоў старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова, такая практыка выезду на месцы, вывучэння сітуацыі і поўнага ахопу ўсёй праблематыкі розных сфер жыцця канкрэтнага раёна цяпер будзе рэгулярна прымяняцца ў рабоце членаў Савета Рэспублікі.

Наталля БІТЭЛЬ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.