Вы тут

Усё больш зваротаў у Брэсцкі гарвыканкам датычыцца 1000-гадовага юбілею


Начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Брэсцкага гарвыканкама Ірына МОКАТ гаворыць, што ў мінулым годзе ў параўнанні з папярэднім зваротаў стала прыкладна на тры працэнты больш. Ірына Уладзіміраўна звязвае гэта найперш з часовымі нязручнасцямі.


Рэч у тым, што на парозе свайго тысячагоддзя Брэст уяўляе сабой адну вялікую будоўлю. Таму часовыя перабоі з рознымі камунікацыямі непазбежныя. Вядома, людзі сігналізуюць у выканкам. Разам з тым, паводле ацэнкі кіраўніцтва горада, гараджане з разуменнем ставяцца да ўказаных з'яў. Відавочна, што трэба крыху пацярпець, каб падчас святкавання і асабліва пасля яго жыццё стала нашмат больш камфортным.

Апошнім часам пайшла хваля зваротаў іншага кшталту — у іх гараджане прапануюць уласныя праекты альбо формы свайго ўдзелу ў падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя Брэста. Вядома, аўтары такіх зваротаў стараюцца трапіць на прыём да старшыні гарвыканкама. Часцей прапановы паступаюць ад грамадскіх арганізацый і суполак, яны нярэдка просяць арганізацыйную альбо інфармацыйную падтрымку. Кіраўнік горада не пакідае без увагі ніводную з такіх ініцыятыў.

Аднойчы на асабісты прыём прыйшла рамесніца. Таленавітая рукадзельніца, яна робіць цацкі, сувеніры, абярэгі. І вельмі цікава прэзентуе свае вырабы, да кожнага з іх «прыкладаецца» легенда, звязаная з мінулым горада і яго насельнікаў. А нядаўна жанчына атрымала яшчэ і сертыфікат на права праводзіць экскурсіі. Яе прапанова зрабіць у горадзе экскурсійны маршрут ад помніка 1000-годдзю Брэста разглядаецца зараз на ўзроўні зацікаўленых ведамстваў. І верагодна, што недзе з наступленнем вясны раз на дзень у вызначаны час пачне курсіраваць аўтобус, пасажыры якога змогуць убачыць асноўныя славутасці і памятныя мясціны.

Яшчэ адна цікавая прапанова паступіла ад гараджаніна Аляксандра Бабрука. Архітэктар па адукацыі, ён зрабіў праект памятнага знака ў гонар маршала Ракасоўскага. Як вядома, Канстанцін Ракасоўскі быў адным з галоўных распрацоўшчыкаў аперацыі «Баграціён», вынікам якой стала вызваленне Беларусі. І менавіта пад камандаваннем гэтага маршала часці Чырвонай Арміі ачышчалі ад захопнікаў гарады і вёскі нашай краіны, у тым ліку і названы абласны цэнтр. А вызваленне Брэста 28 ліпеня 1944 года азначала вызваленне ўсёй тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Штаб маршала нейкі час знаходзіўся ў будынку па вуліцы Леніна, побач з якім прапануецца ўстанавіць памятны знак да 75-годдзя вызвалення. Эскізы помніка гатовыя. Збор сродкаў пачала ініцыятыўная група. Так што, магчыма, помнік маршалу-вызваліцелю ў горадзе з'явіцца. Тым больш што Брэстчына для яго не чужы край. (На тэрыторыі цяперашняга Івацэвіцкага раёна нарадзілася маці Канстанціна Ракасоўскага Антаніна Аўсяннікава, паводле некаторых звестак, тут яна пахаваная.)

Можна меркаваць пра многія аспекты жыцця горада. Пачалася замена ліфтавай гаспадаркі — павялічыўся паток скаргаў. А вось пра дзіцячыя пляцоўкі зараз амаль зусім не гавораць, бо іх стала ў дварах нашмат больш.

На шчасце, грамадскія ініцыятывы такога кшталту не заканчваюцца, а працягваюць паступаць. Ірына Мокат нагадала яшчэ пра адзін зварот. Да намесніка старшыні гарвыканкама прыйшлі з грамадскай арганізацыі «Асаблівае дзяцінства». Заяўнікі працуюць з сем'ямі, дзе выхоўваюцца малыя з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Аказваецца, гэтыя дзеці ў сваім гуртку робяць вельмі нават эксклюзіўныя рэчы. Напрыклад, палатняныя торбачкі з сімволікай Брэста, якія яны і прапанавалі выкарыстоўваць у якасці сувеніраў падчас святкавання. І гарадская ўлада пайшла ім насустрач. Зроблены адпаведныя даручэнні, будзе закуплена партыя сувеніраў для рэалізацыі ў розных месцах горада.

Усяго за мінулы год, канстатуе Ірына Мокат, у Брэсцкі гарвыканкам паступіла 2874 звароты грамадзян. Прыкладна 20 працэнтаў з іх былі агучаны на асабістых прыёмах, 45 працэнтаў пададзены ў форме электронных лістоў і 35 працэнтаў аформлены пісьмова. Па зваротах, лічыць начальнік аддзела, можна меркаваць пра многія аспекты жыцця горада. Пачалася замена ліфтавай гаспадаркі — павялічыўся паток скаргаў. А вось пра дзіцячыя пляцоўкі зараз амаль зусім не гавораць, бо іх стала ў дварах нашмат больш. Зроблены яны ў асноўным прадпрыемствамі ЖКГ па новых правілах з выкарыстаннем сучаснага абсталявання. А некаторыя невялікія пляцоўкі з'явіліся ў выніку грамадскай ініцыятывы. І ўсё на карысць юных гараджан. «Прыемна, — адзначае Ірына Міхайлаўна, — калі ўдаецца дапамагчы чалавеку. Летась звярнуўся жыхар дома па вуліцы Малой. У выніку аварыі чалавек стаў інвалідам-калясачнікам. А ў доме 70-х гадоў пабудовы — ні з'езда, ні пандуса. І ён не можа самастойна пакінуць кватэру. За некалькі месяцаў праблема была вырашана».

...Пакуль мы гутарылі, на нумар начальніка аддзела па рабоце са зваротамі паступіла некалькі званкоў. Адзін гараджанін скардзіўся на транспартнікаў. Па вуліцы Піянерскай новы прыпынак называецца «Медыцынскі цэнтр «ЛАДЭ», а многія кіроўцы называюць яго па-ранейшаму: «вуліца Высокая». «Для некаторых пытанне падасца зусім нязначным, а для чалавека гэта прынцыпова. І зварот будзе накіраваны транспартнаму аддзелу гарвыканкама», — пракаментавала Ірына Мокат.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Загаловак у газеце: Пра помнік маршалу Ракасоўскаму і турыстычны аўтобус

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.