Вы тут

Цыгарэты на касе прыбяруць?


Заканадаўства па курэнні стане больш жорсткае.

Прэзідэнт падпісаў дэкрэт № 2. Новыя нормы павінны паступова абмежаваць даступнасць табачных вырабаў і папярэдзіць негатыўны ўплыў курэння на здароўе насельніцтва.


Дакумент карэкціруе дэкрэты № 28 ад 17 снежня 2002 года і № 4 ад 18 кастрычніка 2007 года. Ім прадугледжана заканадаўчае рэгуляванне вытворчасці, звароту і выкарыстання электронных сістэм курэння, а таксама прылад для нагрэву тытуню без яго гарэння ці тлення — сістэм для ўжывання тытуню. На такія сістэмы будуць распаўсюджвацца асобныя прававыя нормы, якія дзейнічаюць у дачыненні да тытунёвых вырабаў.

У прыватнасці, права на дзейнасць, звязаную з вытворчасцю і зваротам сістэм для ўжывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцяў для іх, даецца толькі суб'ектам гаспадарання Беларусі. Забараняецца адкрытая выкладка вадкасцяў для электронных цыгарэт у вітрынах і іншым гандлёвым абсталяванні. Нельга таксама рэкламаваць і прадаваць іх непаўналетнім. Будуць абмежаваны месцы продажу і выкарыстання электронных сістэм курэння.

У дэкрэце замацавалі пералік месцаў, дзе курыць забаронена. Гэта дапаможныя памяшканні жылых дамоў, ліфты, аўтамабілі, што перавозяць дзяцей да 14 гадоў, дзіцячыя пляцоўкі, працоўныя месцы ў памяшканнях, тэрыторыі і памяшканні спартыўна-аздараўленчых лагераў, устаноў адукацыі, падземныя пераходы, прыпынкі і пасадачныя пляцоўкі.

З 1 студзеня 2020 года ў крамах, гандлёвая плошча якіх большая за 1000 квадратных метраў, прадаваць тытунёвыя вырабы, сістэмы для ўжывання тытуню, электронныя сістэмы курэння і вадкасці для іх будуць толькі праз таварныя аддзелы. А з 1 студзеня 2022 года ў крамах і павільёнах забароняць выкарыстоўваць для захоўвання і продажу тытунёвых вырабаў абсталяванне над кантрольна-касавымі вузламі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».