Вы тут

З 1 лютага павышаюцца некаторыя пенсіі і дапамогі на дзяцей


З наступнага месяца традыцыйна вырасце бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ), а ўслед за ім падымуцца ўсе выплаты, прывязаныя да яго. Так, змены закрануць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, аднаразовыя дапамогі пры нараджэнні дзяцей і некаторыя іншыя выплаты. Памер БПМ складзе 216,9 рубля.


Як зменяцца пенсіі

Сацыяльная пенсія інвалідам 1-й групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, складзе 238 рублёў (110 % ад БПМ), інвалідам з дзяцінства 2-й групы — 206 рублёў (95 % ад БПМ), іншым інвалідам 2-й групы, а таксама дзецям у выпадку страты карміцеля — 184 рублі (85 % БПМ), інвалідам 3-й групы — 162 рублі (75 % БПМ).

Пенсія дзецям-інвалідам да 18 гадоў, у залежнасці ад ступені страты здароўя, складзе ад 173 да 238 рублёў.

У сувязі са змяненнем БПМ павялічацца таксама надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам, якім 75 гадоў і больш, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Так, даплата да пенсіі беларусам, якім споўнілася 75 гадоў, будзе раўняцца 40,67 рубля. Тыя ж, хто дасягнуў 80 гадоў, атрымаюць даплату ў 54,23 рубля. Гэтыя грошы, па словах прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, — так званы бонус за доўгажыхарства.

Мінімальная пенсія па ўзросце складзе 54 рублі (25 % БПМ). Акрамя таго, асобам, якія атрымліваюць такую пенсію, яшчэ даплачваюць 20 % ад сярэдняй зарплаты па краіне.

Як зменяцца дзіцячыя дапамогі

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, будзе раўняцца 216 рублям.

З 1 лютага паднімуцца і аднаразовыя дапамогі пры нараджэнні дзяцей. Так, за першынца маці атрымае 2169 рублёў, за другога і наступных дзяцей — 3036,6 рубля.

Таксама павялічваецца памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. З 1 лютага яна складзе:

  • на першае дзіця — 362,46 рубля;
  • на другое і наступных — 414,24 рубля;
  • на дзіця-інваліда — 466,02 рубля.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы два разы на год: з 1 лютага і 1 жніўня.

Памер гэтай дапамогі складае 35 % ад сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы — на першае дзіця, 40 % — на другое і наступных і 45 % — на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння.

Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў краіне ў ІV квартале 2018 года склала 1035,6 рубля і павялічылася ў параўнанні з ІІ кварталам на 10,2 %.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў цяпер складзе 108,45 рубля, ці 50 % БПМ.

Дапамогі сем'ям, якія даглядаюць дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, вырастуць таксама. Іх памер складзе:

  • калі ў дзіцяці І і ІІ ступень страты здароўя, — 216 рублёў;
  • калі ў дзіцяці ІІІ і ІV ступень страты здароўя, да спаўнення яму 3 гадоў, — 216 рублёў;
  • калі ў дзіцяці ІІІ і ІV ступень страты здароўя і пры гэтым яму споўнілася 3 гады, — 260 рублёў.

Святлана БУСЬКО

 

Загаловак у газеце: Даплаты мамам і пажылым

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.