Вы тут

З запасу прызавуць каля 1.400 чалавек


У Беларусі пачалася комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл. Кіруе ёй начальнік Генеральнага штаба - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства абароны.


Аб’ектамі праверкі стануць органы ваеннага кіравання аператыўнага і тактычнага узроўняў, механізаваныя і танкавыя часці, падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый, родаў войскаў, тэхнічнага і тылавога забеспячэння. Мяркуецца, што з запасу будуць прызваны каля 1.400 чалавек. Дзеянні ўмоўнага праціўніка будуць імітаваць падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый.

Праверка скончыцца штабнымі трэніроўкамі і вучэннямі рознага ўзроўню з баявой стральбой.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.