З 1 лютага павышаюцца памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу. Новыя памеры ў сярэдніх цэнах снежня 2018 года ў разліку на месяц зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 студзеня 2019 года № 5. Яны будуць дзейнічаць у перыяд з 1 лютага да 30 красавіка 2019 года.
Памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў складуць:
У Мінпрацы і сацабароны нагадваюць, што сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, — ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.
Удзельная вага асноўных артыкулаў спажывецкіх выдаткаў у мінімальным спажывецкім бюджэце сям'і з чатырох чалавек у цэнах снежня 2018 года характарызуецца наступнымі данымі: прадукты харчавання — 48,6 %, адзенне, бялізна, абутак — 19,1 %, жыллёва-камунальныя паслугі — 8,3 %, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 9,1 %, мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння — 9,0 %, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак — 1,4 %, узносы і плацяжы — 2,1 %, лекавыя сродкі, прадметы санітарыі і гігіены — 2,4 %.
Святлана Бусько
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.