Вы тут

Каля $70 млн патрацілі беларусы на відэагульні ў 2018 годзе


У канцы студзеня даследчыкі кампаніі NewZoo абнавілі метадалогію ацэнкі індустрыі відэагульняў і абвясцілі новую статыстыку. Згодна з ёй, гадавы даход гэтага сегмента ў Беларусі за 2018 год склаў $69,3 млн. Гэта на 8 % больш, чым у 2017 годзе, калі беларусы патрацілі на відэагульні $64,2 млн.


У міжнародным спісе са 100 краін, жыхары якіх выдаткавалі на камп'ютарныя «цацкі» больш за ўсё грошай у 2018 годзе, Беларусь заняла 68-е месца і размясцілася паміж Сербіяй ($74 млн) і Пуэрта-Рыка ($67 млн). А вось ва Усходняй Еўропе наша краіна заняла 11-е месца, апярэджваючы Харватыю ($60 млн) і Літву ($52 млн).

Адзінай галіной індустрыі, у якой зафіксавана зніжэнне даходу, з'яўляюцца браўзерныя (анлайнавыя) гульні. У параўнанні з 2017 годам прыбытак ад іх скараціўся на 6,1 %, а кансольныя (на гульнявых прыстаўках) гульні, наадварот, паказалі рост на 10 %. Таксама актыўна растуць даходы ад гульняў на смартфонах і планшэтах — на 9 % і 9,3 % адпаведна.

«Тэмпы росту індустрыі ў нашай краіне не саступаюць астатнім краінам Усходняй Еўропы, дзе сукупны даход ад відэагульняў таксама вырас у сярэднім на 8 % і склаў 3,8 мільярда долараў, — каментуе справаздачу Іван Жывіца, прадстаўнік мінскага цэнтра распрацоўкі кампаніі Wargamіng. — Нязвыкла бачыць, што ў нас у краіне на першае месца па тэмпе росту выйшлі кансолі, нязначна апярэдзіўшы астатнія сегменты».

Найбольшай папулярнасцю ў нашай краіне карыстаецца гульня World of Tanks PC: на канец 2018 года было зарэгістравана больш за 2 млн уліковых запісаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.