Вы тут

Рыбакоў-нелегалаў з сеткамі затрымалі ў Гродне і Жлобінскім раёне


Два гродзенцы на возеры Рыбніца, размешчаным у 15 кіламетрах ад абласнога цэнтра, злавілі сеткамі 136 кілаграмаў адборнай рыбы — кожная асобіна (134 ляшчы і два судакі) важыла ў сярэднім па кілаграму.


Машыну браканьераў інспектары разам з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі ў Гродне, у багажніку аўто ляжалі два мяхі з уловам і дзве сеткі даўжынёй 100 метраў.

Адзін з затрыманых добра знаёмы мясцовым інспектарам: мужчыну некалькі разоў прыцягвалі да адказнасці за незаконнае рыбалоўства і гандаль рыбай. Зараз у дачыненні да іх заведзена крымінальная справа. Сваю віну абодва прызналі, парушальнікам трэба будзе выплаціць 10,5 тысячы рублёў у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды. На аўтамабіль накладзены арышт, паведамілі ў Дзяржінспекцыі.

У Жлобінскім раёне на затоцы возера Вярэнскага двое мясцовых жыхароў рыбачылі забароненымі прыладамі — устанавілі ў ваду дзесяць рыбалоўных сетак і два экраны з таго ж матэрыялу. З іх дапамогай ім удалося злавіць 309 асобін (у асноўным плоткі і акуня) агульнай вагой 36 кілаграмаў. Прычыненая шкода, з прычыны вялікай колькасці рыбы, ацэньваецца ў 7,9 тысячы рублёў. Заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».