Вы тут

Палажэнне аб зацвярджэнні прэмій газеты «Літаратура і Мастацтва»


прэмія імя Б. Мікуліча — за найлепшую публікацыю твора прозы на старонках газеты «ЛіМ»;

прэмія імя А. Бачылы — за найлепшую паэтычную публікацыю на старонках газеты «ЛіМ»;

прэмія імя Р. Бярозкіна — за найлепшую літаратурна-крытычную публікацыю.


1. Прэмія заснаваная дзеля развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, а таксама дзеля павышэння якасці літаратурных і літаратурна-крытычных публікацый на старонках газеты і заахвочвання больш шырокага кола аўтараў да супрацоўніцтва з выданнем, прыцягнення ўвагі маладых пісьменнікаў і крытыкаў.

2. Заснавальнікам прэміі з’яўляецца Выдавецкі дом «Звязда» (газета «Літаратура і мастацтва»). Заснавальнік вырашае пытаннi арганiзацыйнага i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння арганiзацыi i правядзення конкурсу, фарміруе склад журы.

3. Журы складаецца з 7 чалавек, у ім прадугледжана работа як супрацоўнікаў рэдакцыі «ЛіМ» (аддзелы прозы, паэзіі, літаратурнай крытыкі, галоўнага рэдактара) і Выдавецкага дома «Звязда» (дырэктар — галоўны рэдактар — старшыня журы), так і ўдзел прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі Беларусі. Рашэнне журы прымаецца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў тых удзельнікаў, хто прысутнiчаў на пасяджэннi. У спрэчных выпадках вырашальным з’яўляецца голас старшынi журы. У склад журы не могуць уваходзiць аўтары твораў, якiя разглядаюцца на працягу года як прэтэндэнты на прэмію.

4. Перамога ў кожнай з намінацый прадугледжвае дыпломы і матэрыяльнае заахвочванне. Арганiзацыйнае забеспячэнне дыпломамi, падрыхтоўку i правядзенне ўзнагароджання ажыццяўляе РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”».

5. Прэтэндэнтамі на прэмію газеты «ЛіМ» могуць быць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, аўтары твораў мастацкай лiтаратуры ў жанрах паэзii, прозы, а таксама лiтаратурнай крытыкi на беларускай мове, надрукаваныя на старонках газеты «ЛіМ» у 2019 годзе.

6. Крытэрыямi выбару твораў для публікацый на конкурснай аснове з’яўляецца:

— актульнасць тэм, прапанаваных аўтарамі (у адпаведнасці з патрэбамі газеты);

— мастацкая вартасць і адметны аўтарскі стыль;

— валоданне беларускай мовай (улічваецца неабходнасць рэдагавання твораў).

7. Творы аднаго аўтара могуць разглядацца не больш чым у адной намiнацыi. Колькасць публікацый аднаго аўтара на старонках газеты не ўлічваецца пры вызначэнні пераможцаў.

8. Творы на ўдзел у конкурсе прымаюцца ў электронным выглядзе рэдакцыяй газеты «Літаратура і мастацтва» (lim_new@mail.ru) з 1 студзеня 2019 года да 31 снежня 2019 года з пазнакамі «Проза», «Паэзія», «Крытыка».

На конкурс удзельнікі дасылаюць толькі свае творы і гарантуюць, што не парушаюць аўтарскага права трэцяй асобы. Разам з творамі аўтары дасылаюць біяграфічныя звесткі: імя, імя па бацьку, сапраўднае прозвішча (калі ёсць — літаратурны псеўданім), адрас пражывання, пашпартныя даныя, асабісты нумар.

* Заснавальнікі конкурсу абавязаныя не распаўсюджваць персанальныя даныя ўдзельнікаў.

Дасылаючы работу на конкурс, аўтар дае згоду на рэдагаванне тэкстаў і размяшчэнне іх у газеце «Літаратура і мастацтва», а таксама размяшчэнне PDF-версіі газеты ў сетцы інтэрнэт.

9. Матэрыялы будуць разглядацца ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», найлепшыя работы адбіраюцца да друку на старонках газеты «ЛіМ» па меры іх паступлення.

Заснавальнік мае права адхіліць ад удзелу работы, якія не адпавядаюць патрабаванням конкурсу ці з’яўляюцца плагіятам.

10. Вызначэнне пераможцаў адбываецца не пазней за 15 студзеня 2020 года.

11. Інфармацыя аб выніках конкурсу будзе надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» не пазней за 31 студзеня 2020 г.

12. Усе пытанні, не адлюстраваныя ў дадзеным палажэнні, вырашаюцца заснавальнікам прэміі зыходзячы з сітуацыі.

13. Заснавальнік пакідае за сабой права ўносіць змяненні ў парадак правядзення конкурсу і гэтае палажэнне, аб чым удзельнікі будуць загадзя праінфармаваныя шляхам публікавання змяненняў і дапаўненняў на старонках газеты «ЛіМ».

14. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца: 2922051 (галоўны рэдактар, адказны сакратар), 2925653 (аддзел літаратуры і крытыкі)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».