Вы тут

Дэсантнікі прайшлі праверку «боем»


Зараз праводзіцца комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл. Падчас яе асабісты састаў асобнага гвардзейскага парашутна-дэсантнага батальёна 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады атрымаў загад на перасоўванне ў вызначаны раён для наступнага выканання вучэбна-баявых задач.


Глыбокай ноччу бронетранспарцёры і грузавікі ў суправаджэнні экіпажаў ВАІ пакінулі ваенны гарадок злучэння і накіраваліся па маршруце. Зрабіўшы па шляху некалькі кароткіх прывалаў, гвардзейцы пераадолелі больш за 200 кіламетраў і прыбылі на ваенны палігон пад Барысавам.

У далейшым крылатая гвардыя з Віцебска паспяхова справілася з кантрольнымі заняткамі па агнявой падрыхтоўцы. Так на палігоне было арганізавана некалькі навучальных пунктаў: стральба з стралковай зброі і гранатамёта РПГ-7, выкананне нарматываў па агнявой падрыхтоўцы, выкананне практыкаванняў кантрольных стрэльбаў з ўзбраення БТР-80 і БТР-70МБ1, як з ходу, так і з кароткіх прыпынкаў па цэлях, якія з’яўляліся і рухаліся. Упрыгожваннем агнявой падрыхтоўкі дэсантнікаў стала стральба ўначы, а таксама стральба ва ўмовах дрэннай бачнасці.

Агнявыя задачы ў гэтыя дні выконвала і нададзенае батальёну артылерыйскае падраздзяленне 103 асобнай паветрана-дэсантнай брыгады. Артылерысты стралялі са 120-міліметровых наразных паўаўтаматычных мінамётаў «Нона-М1» і 122-міліметровых гаўбіц Д-30.

У той дзень аўтара гэтых радкоў асабліва здзівіла праца мінамётчыкаў. Здавалася б, «Нона-М1» толькі ў канцы 2017 паступіла ў падраздзяленні, а мінамётчыкі ўжо па-майстэрску трапляюць ва ўмоўнага непрыяцеля. Прычым хуткасць працы разлікаў сапраўды ўражвае. Літаральна за некалькі хвілін на галаву суперніка можа абрынуцца некалькі дзясяткаў мін. Як адзначаюць гвардзейцы, новы мінамёт аказаўся па-сапраўднаму эфектыўнай, а галоўнае - надзейнай зброяй.

Канчатковыя вынікі для батальёна будуць падведзены пасля самага ўважлівага аналізу з прыцягненнем дадзеных аб'ектыўнага кантролю. Але ўжо зараз можна зрабіць выснову: нашы дэсантнікі аднымі з першых заўсёды гатовыя даць адпор ворагу...

Алег АЛЯКСАНДРАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».