Вы тут

«Мінская лыжня» пройдзе 9 лютага


У гэтым годзе на лыжаролернай трасе ў сталічным мікрараёне Вяснянка будзе арганізавана не лыжная, а біятлонная гонка, паведамілі ў прэс-службе ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.


"Мінская лыжня-2018". Фота Таццяны Ткачовай.

Першы старт намечаны на 11.00 і працягнецца да 16.30.

Удзел прымуць каманды Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, аматарскія каманды і каманды цэнтральных апаратаў сілавых міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў.

Удзельнікам біятлоннай эстафетнай гонкі трэба прабегчы 3,6 км (тры кругі па 1,2 км) з дзюма агнявымі рубяжамі. За незакрытую мішэнь прадугледжаны штрафны круг (50 м). З 13.00 пачнуцца лыжныя эстафеты з дыстанцыямі па 1,2 км і 2,5 км.

З 14.50 да 16.30 адбудуцца масавыя старты. Яны праводзяцца без уліку часу і незалежна ад узросту. Усе лыжнікі, якія прыйшлі да фінішу, атрымаюць памятныя медалі. Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі культурна-забаўляльную праграму. Для гледачоў і гасцей правядуць конкурсы і спаборніцтвы, будуць працаваць пункты харчавання.

Арганізатары нагадваюць, што падчас правядзення масавых мерапрыемстваў забараняецца: мець пры сабе зброю, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян; праносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, а таксама любыя іншыя напоі, за выключэннем напояў у празрыстай пластыкавай ёмістасці не больш за 0,5 л; праносіць буйнагабарытныя рэчы; перашкаджаць працы супрацоўнікаў міліцыі.

На свята не будуць дапускацца асобы ў стане ап'янення, веласіпедысты, а таксама грамадзяне з хатнімі жывёламі. Паркоўка транспарту ў месцы правядзення спартыўнага свята будзе абмежаваная, для гэтых мэтаў прапануецца выкарыстоўваць паркінгі гандлёвых цэнтраў "Замак" і "Арэна-Сіці". У сувязі з правядзеннем свята ў перыяд з 9.00 да 17.30 павялічана колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах № 1 і 133, арганізавана праца часовага тралейбуснага маршруту №10Д "ДС Вяснянка - ст. М. Пушкінская".

Азнаёміцца з падрабязнай праграмай і ўмовамі правядзення мерапрыемства, а таксама зарэгістравацца для ўдзелу ў масавых стартах можна на сайце Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».