Вы тут

Прававая гасцёўня


Маёй маме 80 гадоў. Доўгі час я жыла за мяжой і мела з ёй мала стасункаў. Нядаўна вярнулася і даведалася, што мой малодшы брат афіцыйна пазбавіў яе дзеяздольнасці і аформіў над маці апякунства. Аднак ён не даглядае яе належным чынам, таму я забрала яе да сябе. Яна ўспрымае мяне адэкватна, абслугоўвае сябе па меры сіл, нармальна гаворыць. Падазраю, што брат нейкім чынам падгаварыў дактароў прызнаць яе недзеяздольнай, каб карыстацца яе грашыма. Хачу вярнуць маці нармальнае жыццё і стаўленне да яе суседзяў. Як можна гэта зрабіць, куды звяртацца, каб аспрэчыць рашэнне?

Вольга К., г. Шклоў.


На пытанне адказвае Дар'я ГРЫЦКЕВІЧ, галоўны спецыяліст упраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Беларусі:

— Каб вярнуць дзеяздольнасць вашай маці, вы можаце звярнуцца ў суд па месцы яе жыхарства з заявай аб прызнанні яе дзеяздольнай.

Згодна з артыкулам 29 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узнаўленне асобы ў дзеяздольнасці магчымае ў тым выпадку, калі адпалі абставіны, якія паслужылі падставай для прызнання грамадзяніна недзеяздольным (напрыклад, пры значным паляпшэнні здароўя фізічнай асобы).

Пры гэтым па справах аб прызнанні грамадзяніна дзеяздольным асноўным доказам з'яўляецца заключэнне судова-псіхіятрычнай экспертызы, правядзенне якой па справах дадзенай катэгорыі абавязковае ў сілу артыкула 376 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Заява аб прызнанні грамадзяніна дзеяздольным або аб адмене абмежавання яго дзеяздольнасці падаецца ў суд па месцы яго жыхарства. Пры гэтым не мае значэння, якім судом вынесена рашэнне аб абмежаванні дзеяздольнасці або аб прызнанні грамадзяніна недзеяздольным.

Справа можа быць пачата па заяве апекуна, а таксама членаў сям'і. Калі ў асобы, прызнанай недзеяздольнай, няма сям'і, заяву могуць падаць блізкія сваякі, пракурор, орган апекі і папячыцельства, псіхіятрычная (псіханеўралагічная) арганізацыя аховы здароўя. У гэтым выпадку пры падрыхтоўцы справы суддзя назначае судова-псіхіятрычную экспертызу.

Рашэнне суда аб адмене абмежавання дзеяздольнасці грамадзяніна або аб прызнанні яго дзеяздольным з'яўляецца падставай для адмены ўстаноўленых над ім апекі або папячыцельства.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdаrоk@zvіаzdа.bу. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста і іншых устаноў мы будзем шукаць на іх адказы.

Загаловак у газеце: Псіхіятрычная экспертыза і суд, каб вярнуць дзеяздольнасць старому

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.