Міністэрства транспарту і камунікацый прапрацоўвае пытанне стварэння базавага аэрапорта для лаўкост-кампаній у адным з абласных цэнтраў. Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей АЎРАМЕНКА на выніковай калегіі свайго ведамства.
У апошні час у нас у краіне вялікая ўвага аддаецца развіццю абласных аэрапортаў. «Асноўны акцэнт робіцца на стварэнні рэгіянальных паветраных гаваняў з пункту гледжання прыцягнення туды і чартарных рэйсаў, і рэгулярных, — сказаў Аляксей Аўраменка. — Цяпер мы прапрацоўваем пытанне базавага абласнога аэрапорта для лаўкост-кампаній, якія ў далейшым могуць прыйсці ў Беларусь».
Пытанне з выбарам рэгіёна пакуль не вырашана. Аднак у першую чаргу лаўкосты прыйдуць у абласныя аэрапорты, такія як Гродна і Гомель, адзначаюць у міністэрстве. Зараз завяршаюцца работы па рэканструкцыі Брэсцкага аэрапорта. «Сёння ён гатовы да работы», — сказаў міністр. Паветраная гавань, паводле яго слоў, цяпер здольная прымаць цэлы шэраг сучасных судоў, у тым ліку Boeіng 767.
Сяргей КУРКАЧ
Сёння ў Беларусі кожны чацвёрты жахар — у пенсіённым узросце.
Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа.
Успамінаць цяжка, забыць немагчыма.
Па меркаванні экспертаў жэсты — дэтэктар праўды.