Вы тут

Адкрылася выстава «Сакральная культура Касцёла Беларусі»


У Нацыянальным гістарычным музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Сакральная культура Касцёла Беларусі”. Каля 250 экспанатаў з архіўных фондаў, прыватных калекцый, а таксама дзеючых касцёлаў  пабачылі ўчора шматлікія наведвальнікі музея, якія пажадалі першымі прычыніцца да святых рэліквій. Экспанаты распавядаюць аб асноўных традыцыях каталіцкага касцёла менавіта нашай краіны, яго багатую гісторыю і культуру. Экспазіція выставы ўнікальная ўжо тым, што ладзіцца ўпершыню, а прадстаўленыя тут арыгінальныя рэлігійныя атрыбуты толькі падкрэсліваюць гэта.


Сярод экспанатаў можна пабачыць лаўку для малітваў,  якую выкарыстоўвалі сёстры-назарэтанкі, расстраляныя нацыстамі ў Наваградку ў 1943 годзе, літургічнае начынне з касцёлаў вёсак Вынішчы і Замосце Слуцкага раёна і шмат іншых рэдкіх экспанатаў. Асобная частка выставы – старажытныя рукапісы, кнігі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея і Нацыянальнай бібліятэкі, іконы з Нацыянальнага мастацкага музея.

З урачыстым словам перад наведвальнікамі выставы выступіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:

– Гэтая выстава мастацтва касцёла – частка, якая ўліваецца ў агульную культуру нашага народа. Народа, які мае велізарную хрысціянскую спадчыну. Гісторыя хрысціянства і касцёла вельмі багатая, аднак гэта не датычыцца толькі мінулага. Гэта і сучаснасць, якая вядзе нас наперад.

Пазнаёміцца з сакральнай культурай Касцёла Беларусі можна ў Нацыянальным гістарычным музеі да 20 сакавіка.

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?