Вы тут

Касцевіч: ЭКА за кошт дзяржавы дазволіць атрымаць да 2 тыс дзяцей дадаткова


Па выніках нарады міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч праінфармавала журналістам, што дапамога па доглядзе за дзіцем — гэта амаль 2,2 млрд беларускіх рублёў выдаткаў і гэта амаль 1,8 % ад ВУП. Паводле ацэнкі экспертаў, пад 5 % ВУП выдаткоўваюцца наогул на падтрымку сем’яў — гэта і сямейны капітал, і жыллёвае будаўніцтва, і ахова здароўя, адукацыя, тыя льготы, якія сёння прадастаўлены.


Фота: БЕЛТА

Паводле яе слоў, Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна зрабіць сур'ёзную інвентарызацыю ўсіх дапаможнікаў, усіх ільгот, усіх гарантый, якія сёння падаюцца дзяржавай для сем'яў. Паглядзець, што сёння працуе, што сёння эфектыўна. Можа быць, ёсць шэраг дапамог, якія неабходна мадэрнізаваць і павялічыць, альбо такі падыход, як дыферэнцыяцыя ў залежнасці ад нараджэння дзяцей.

Што тычыцца нараджальнасці, міністр патлумачыла, што цяпер вырасла пакаленне 90-ых гадоў мінулага стагоддзя, таму ў краіне скарачаецца патэнцыял жанчын дзетароднага ўзросту. Другі аспект — неабходна нарошчваць інтэнсіўнасць нараджэння дзяцей, а гэта залежыць ад спрыяльных умоў, стабільнай эканомікі, жылля і адпаведнага матэрыяльнага становішча ў сям'і.

У якасці вырашэння праблемы дэмаграфічных ям еўрапейскія эксперты прапануюць міграцыю. Журналісты запыталі: «Ці разглядаецца такі варыянт?»

«На дэмаграфію ўплываюць тры складнікі — гэта нараджальнасць, смяротнасць і міграцыйныя патокі. Калі глядзець 2018 год, то міграцыйны прырост у нас склаў дзевяць тысяч. У параўнанні з 2017 ён павялічыўся амаль у два з паловай разы. Бясспрэчна, гэта прыток у асноўным з краін СНД — гэта Украіна, Расія, Туркменістан. Вядома, і ў гэтым кірунку таксама трэба працаваць», — адзначыла яна.

Дарэчы, на нарадзе ў тым ліку абмяркоўвалі магчымасць правядзення першага ЭКА за кошт дзяржавы. «Сёння ёсць праблема з нараджэннем дзяцей, абумоўленая менавіта бясплоддзем, — распавяла Ірына Касцевіч. — Як Міністэрства, мы — за (увядзенне першага ЭКА за кошт дзяржавы — «Звязда»). Гэта дазволіць нам з вамі ад паўтары да двух тысяч дзяцей атрымаць дадаткова ў Рэспубліцы Беларусь. Добрых, здаровых дзяцей. Чаму б не рухацца ў гэтым кірунку? Правільны крок, і да гэтага трэба рухаць».

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».