Вы тут

Навіны сталіцы


Сямейны капітал у Мінску з 2015 года прызначаны 9656 шматдзетным сем'ям, паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч на выніковай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БелТА.

Сямейны капітал — гэта аднаразовае выдзяленне сем'ям безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тысяч пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. Рэалізаваць права на прызначэнне сямейнага капіталу можна толькі адзін раз.


У сталіцы ў студзені гэтага года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 344 новыя кватэры, а летась за аналагічны перыяд было 278, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні горада Мінска. Усяго ўведзена ў эксплуатацыю 25,2 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.


Саюз пісьменнікаў Беларусі правядзе паэтычны флэшмоб «Роднае слова, цудоўнае слова» ў Міжнародны дзень роднай мовы (21 лютага) на цэнтральным чыгуначным вакзале Мінска, паведаміў карэспандэнту БелТА старшыня саюза Мікалай Чаргінец.

Падчас паэтычнага флэшмобу выступяць лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Мікалай Мятліцкі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Міхаіл Пазнякоў, заслужаны дзеяч мастацтваў кампазітар-выканаўца Алег Елісеенкаў і народны артыст Эдуард Ханок.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.