Вы тут

Лукашэнка: Апошнім часам мы фіксуем шмат парушэнняў закона самімі суддзямі


Прэзідэнт Беларусі пракаментаваў інфармацыю аб супрацьпраўнай дзейнасці суддзяў на сустрэчы са Старшынёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцінам Сукалам.


"Я думаю, мы абмяркуем усе праблемы, якія, магчыма, існуюць у нашай судовай галіне ўлады, але ў канцы вы мне павінны сказаць, калі мы адкрыем наш будынак Вярхоўнага Суда, запросім суддзяў, - сказаў Валянціну Сукалу кіраўнік дзяржавы. - Я думаю, да гэтага працоўнага моманту трэба прымеркаваць і мерапрыемства Прэзідэнта з судзейскім корпусам. У новым будынку, калі вы вырашыце канчаткова яго адкрываць".

Напярэдадні нарады з праваахоўнікамі беларускі лідар папрасіў Старшыню Вярхоўнага Суда даць сваю ацэнку функцыянавання беларускай праваахоўнай сістэмы і асабліва Следчага камітэта. "У вас, як у люстэрку, гэта ўсё адлюстроўваецца, вы бачыце тэндэнцыі", — адзначыў ён.

Прэзідэнт папрасіў Валянціна Сукалу падрыхтаваць выступ для гэтай нарады і выказаць пазіцыю судзейскага корпуса ў цэлым, каб яны далі адпаведныя ацэнкі і адзначылі, што трэба будзе зрабіць у перспектыве.

"Я б вас вельмі прасіў, вы паглядзіце ўважліва на судзейскі корпус. Мы апошнім часам фіксуем занадта шмат парушэнняў закона самімі суддзямі. Я разумею, што ў сям'і не без вырадка, розныя людзі бываюць, але, тым не менш, калі атрымліваеш інфармацыю аб супрацьпраўнай дзейнасці саміх суддзяў — ну гэта ўжо ні ў якія вароты не лезе, таму трэба нейкім чынам акуратна папярэдзіць, яшчэ раз ім нагадаць, што перад законам усе роўныя. І судзейскі корпус, і выканаўчая ўлада, і заканадаўцы — тут адступленняў быць не можа", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што часта кажа аб справядлівасці — і каму як не судзейскаму корпусу рэалізоўваць гэтую ўстаноўку і адказваць на запыт насельніцтва. "Людзі нашы асаблівыя, яны вельмі адчувальныя да гэтага. Я заўсёды спасылаюся на Расію — там людзі, якія прывыклі да ўсякіх тэндэнцый, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Тым не менш, попыт на справядлівасць у Расіі ўвесь час расце. Я ўжо не кажу пра беларусаў — у нас гэта яшчэ больш. Таму судзейскі корпус —лакмусавая паперка. Мы пра гэта яшчэ будзем казаць пры адкрыцці новага будынка, калі мы там збярэм судзейскі корпус".

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся шэрагам пытанняў, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта, асабліва шэрагам крымінальных спраў. Таксама беларускі лідар заклікаў Валянціна Сукалу выказаць уласнае меркаванне з нагоды гучных спраў апошняга часу.

У адказ Старшыня Вярхоўнага Суда адзначыў, што калі казаць пра судовую сістэму ў цэлым, то яна ў мінулым годзе вывучалася спецыяльнай камісіяй, створанай па распараджэнні кіраўніка дзяржавы. Такім чынам, пасля рэфармавання аб'яднаная судовая сістэма здольная выконваць пастаўленыя перад ёй задачы, упэўнены Валянцін Сукала, а некаторая аптымізацыя судовых нагрузак дазваляе рухацца наперад, паляпшаць якасць і эфектыўнасць правасуддзя.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.