Вы тут

Атмасфера спаборніцтва і дружбы


У пасёлку Гарані сталічнай вобласці прайшло традыцыйнае зімовае спартыўнае свята для супрацоўнікаў і грамадзянскага персаналу падраздзяленняў цэнтральнага апарату і цэнтральнага падпарадкавання міліцэйскага ведамства краіны і членаў іх сем'яў.


Арэнай фестывалю здаровага ладу жыцця стаў Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС. На старт выйшлі 12 камандаў, якія прадстаўлялі крымінальную міліцыю, міліцыю грамадскай бяспекі, УДАІ, галоўныя ўпраўленні кадраў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, уласнай бяспекі, камандуючага ўнутранымі войскамі, штаб, дэпартаменты фінансаў і тылу, аховы, выканання пакаранняў, Акадэмію МУС.

На цырымоніі адкрыцця цёплыя словы адрасаваў удзельнікам міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар ШУНЕВІЧ.

— Далучэнне да спорту не толькі дазваляе ўдасканальваць прафесійныя якасці, але і гуртуе калектывы. І сённяшняе мерапрыемства чарговы раз сведчыць, што Міністэрства ўнутраных спраў — гэта моцная, дружная і спартыўная сям'я! — адзначыў Ігар Анатолевіч.

Насычаная праграма пачалася з лыжнай эстафеты 4х4. Хутчэй за ўсіх нялёгкую дыстанцыю пераадолела каманда галоўнага ўпраўлення кадраў МУС. На другую прыступку п'едэстала падняліся леташнія пераможцы — прадстаўнікі Акадэміі МУС. Замкнулі прызавую тройку спартсмены Дэпартамента аховы.

Бег на адной лыжы і вядзенне мяча клюшкай, скачкі ў мяшках і слізганне на цюбінгу — этапы комплекснай эстафеты, дзе ў складзе кожнай каманды за перамогу змагаліся восем удзельнікаў, уключаючы дзяцей. Камандны дух і волю да перамогі прадэманстравалі ўдзельнікі спаборніцтваў па перацягванні каната. Не менш захапляльна і азартна прайшлі конкурсы «Сіламер», «Трапны стралок», «Слізкае бервяно», «Трапны хакеіст», у якіх дакладнасць і спрыт маглі прадэманстраваць усе ахвотныя.

Сапраўдным падарункам для гасцей зімовага спартыўнага свята сёлета стала асабістае першынство спецыялістаў-кінолагаў Дэпартамента аховы па пераадоленні паласы перашкод.

Паклапаціліся арганізатары і аб праграме для самых маленькіх. Яны спаборнічалі ў конкурсах «Удачлівы стралок» і «Ну, пачакай», забаўляліся на дзіцячых атракцыёнах, каталіся на поні, вадзілі карагоды з аніматарамі ў касцюмах казачных герояў і персанажаў мультфільмаў. Таксама гасцей запрашалі выстаўкі тэхнікі і ўзбраення спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», сталічнага АМАПа і Дэпартамента аховы. А тых, хто прагаладаўся, чакалі салдацкая кухня з апетытнай кашай, румянымі блінцамі і духмянай гарбатай.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.