Вы тут

Новы цягнік можа звязаць Брэст з Будапештам


На днях у Брэсце кіраўніцтва Беларускай чыгункі правяло сустрэчу з дырэкцыяй кампаніі PKP (Польскія чыгункі). У ходзе перамоваў бакі абмеркавалі сучасны стан узаемадзеянняў і планы па пашырэнні супрацоўніцтва ў найбліжэйшай будучыні. Шэраг рашэнняў тычыцца пасажырскіх і грузавых перавозак.


Чыгуначны вакзал у Брэсце. Фота аўтара

Адной з ключавых стала дамоўленасць бакоў з сярэдзіны снежня бягучага года, калі будзе зацверджаны новы графік на 2019/2020 гады, запусціць новы цягнік Брэст — Будапешт. Мяркуецца, што ён атрымае ўласную назву “Стэфан Баторый” і будзе ўключаць некалькі бесперасадачных вагонаў з абласнога цэнтра да Вены і Прагі.

Падчас II Еўрапейскіх гульняў Варшаву і Брэст звяжа дадатковы часовы цягнік. Гэтая мера дапаможа балельшчыкам з Заходняй і Цэнтральнай Еўропы даехаць у Мінск чыгуначным транспартам. З сярэдзіны снежня яго плануюць зрабіць пастаянным і штодзённым. Такім чынам напрыканцы года паміж Брэстам і сталіцай Польшчы прамыя цягнікі будуць курсіраваць двойчы на дзень. Нагадаем, што пры гэтым у Брэсце Беларуская чыгунка арганізуе зручную перасадку на хуткія электрацягнікі да Мінска.

Бакі таксама абмеркавалі аднаўленне грузавога руху праз чыгуначны пагранпераход Чарэмха — Высока-Літоўск (Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён). Запуск першага “таварняка” запланаваны на 2 квартал гэтага года. Зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы: рэмантуецца рэйка-шпальная рашотка, прыводзіцца ў парадак паласа адводу. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс таксама анансаваў будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра па перагрузцы грузаў.

У ходзе сустрэчы праведзены кансультацыі па пытаннях рэзервовых магутнасцяў пераходу Тэрэспаль — Брэст, які з’яўляецца найбольш важным памежным пунктам на маршруце паміж Кітаем і Еўропай. Перамовы тычыліся інвестыцый у мадэрнізацыю памежных станцый, у тым ліку станцыі Тэрэспаль.

Дзмітрый СУГАНЯЕЎ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.