У Рызе з 1 да 3 сакавіка пройдзе чарговы Латвійскі кніжны кірмаш. Удзел у ім прымае і Беларусь.
Дэлегацыю нашай краіны ўзначальвае намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар БУЗОЎСКІ.
У праграме работы беларускіх кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў — прэзентацыі айчынных кніжных навінак, сустрэчы з латвійскімі кнігавыдаўцамі, паліграфістамі. Першая сустрэча прайшла на Елгаўскай друкарні. Член праўлення прадпрыемства і саўладальнік друкарні Юрыс Сіліс падзяліўся сакрэтамі развіцця паліграфічнага бізнесу ў Латвіі, расказаў пра магчымасці, спецыфіку работы на еўрапейскім кніжным рынку. Абмяркоўваліся магчымыя шляхі ўзаемадзеяння Беларусі і Латвіі ў друкарскай галіне.
Прайшлі і перамовы паміж беларускімі і латышскімі пісьменнікамі. Дарэчы, Латвія ўжо ўдзельнічае ў праекце Рэспублікі Беларусь — Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час». Таксама пісьменніцкая супольнасць суседняй краіны небезуважная і да Дня беларускага пісьменства.
У праграме — і сустрэча гасцей з Беларусі з прадстаўнікамі
беларускай дыяспары ў Рызе.
Сяргей Шычко
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.