Сёлета масленічны тыдзень у краіне пачнуць святкаваць 4 сакавіка, але ўжо на гэтых выхадных самыя нецярплівыя сталі частавацца блінамі, аладкамі ды іншай хатняй выпечкай. Ласункі, згатаваныя бацькамі ды вучнямі сталічнай школы № 144, на марозе пад сонейкам пад святочныя песні ішлі на ура. А гарбата з сапраўднага самавара ды рухавыя гульні дадавалі настрою і цеплыні.
Хтосьці проста частаваў усіх жадаючых блінамі і аладкамі, хтосьці гандляваў прысмакамі за сімвалічную цэну, каб зарабіць сабе на кішэнныя грошы. Але ўсе з аднолькавым захапленнем прагульваліся паміж сталамі з ласункамі ды танчылі.
Штогод школьнае кіраўніцтва стараецца адзначаць падобным чынам народныя святы. Каб дзеці традыцыі не забывалі, і самі вучыліся сабе вяселле ды настрой арганізоўваць.
Ірына СІДАРОК, фота аўтара
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.