Вы тут

У Мінску прайшоў асаблівы модны паказ «Каляровыя сны»


У суботу 2 сакавіка ў Нацыянальнай школе прыгажосці прайшоў асаблівы модны паказ “Каляровыя сны” з удзелам каля 120 дзяцей з дзіцячых дамоў Беларусі (г. Бабруйск, г.п. Бягомль, в. Чэхаўшчына, г. Маладзечна, г. Вілейка, г. п. Івянец).


Шоў праходзіла пад жывы выступ вядомых беларускіх артыстаў. Адзенне для паказу прадставілі беларускія дызайнеры і брэнды дзіцячай моднай вопраткі Анастасія Фальковіч, Лідзія Барынава, Юлія Куцепава, Надзея Лунёва, Марына Баніфацьева, AVA-мода, LSTR Adzieńnie, швейнае прадпрыемства “Калінка”, кампанія “ФлагБай” сшыла для дзяцей калекцыю спартыўнай формы. Пасля завяршэння паказу дзецям падарылі адзенне, якое яны дэманстравалі.

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сацыяльна арыентаванага бізнесу, брэндаў-партнёраў, медыйныя асобы, блогеры і неабыякавыя да праблем сірот людзі.

“Каляровыя сны”- дабрачынны праект, накіраваны на духоўна-маральнае выхаванне дзяцей з дзіцячых дамоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем дзяцей-сірот з асаблівасцямі развіцця.

Таццяна ТКАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».