Вы тут

Над чым неабходна працаваць?


Пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшло ў канцы мінулага тыдня пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча.


Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента, на пасяджэнні разглядаліся пытанні законапраектнай дзейнасці ў 2019 годзе. З дакладамі выступілі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бодак, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў.

Як праінфармавала Ала Бодак, план на бягучы год прадугледжвае падрыхтоўку 33 законапраектаў і 1 канцэпцыі законапраекта («Аб страхавой дзейнасці»). Пры гэтым плануецца распрацоўка 10 новых законаў: «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання», «Аб самарэгуляваных арганізацыях», «Аб персанальных даных», «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў», «Аб судова-экспертнай дзейнасці», а таксама чатыры законы «бюджэтнага пакета».

Па прапанове Савета Рэспублікі прадугледжваецца распрацоўка двух законапраектаў на аснове пакетнага прынцыпу, што дасць магчымасць забяспечыць комплекснасць і паўнату прававога рэгулявання грамадскіх адносін. Гэта законапраекты «Аб самарэгуляваных арганізацыях» і «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў».

Старшыня Пастаяннай камісіі таксама праінфармавала аб падрыхтоўцы законапраектаў, якія павінны быць падрыхтаваны ў мэтах выканання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і іншых рашэнняў кіраўніка дзяржавы.

Найбольш актуальнымі з'яўляюцца законапраекты, накіраваныя на развіццё прадпрымальніцтва, мясцовага самакіравання, паляпшэнне ўмоў функцыянавання гаспадарчых таварыстваў і ўдасканаленне механізмаў карпаратыўных адносін, інавацыйнай дзейнасці, абыходжання з адходамі, спрашчэнне патрабаванняў у сферы будаўніцтва, рашэнне пытанняў неплацежаздольных прадпрыемстваў, развіццё рынку плацежных паслуг, удасканаленне заканадаўства аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці.

Пастаяннымі камісіямі выпрацоўваюцца заўвагі і прапановы па законапраектах, якія рыхтуюцца, забяспечваецца ўдзел у пасяджэннях рабочых груп і профільных пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, арганізуюцца круглыя сталы, семінары, пашыраныя пасяджэнні і іншыя мерапрыемствы.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў неабходнасць актывізацыі працы над законапраектамі, падрыхтоўка якіх прадугледжана Дэкрэтам № 7. Ён таксама даручыць прааналізаваць, па якіх прычынах адбываецца парушэнне тэрмінаў унясення законапраектаў у Палату прадстаўнікоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».