Вы тут

Стартаваў рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі»


На пачатку вясны стартаваў чарговы — ужо восьмы па ліку — рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі», які праводзіць Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.


Як і раней, творчае спаборніцтва праходзіць у трох узроставых катэгорыях па намінацыях «Эстрадны вакал», «Інструментальная музыка» і «Спадчына» (у кожнай намінацыі журы ацэньвае асобна салістаў і ансамблі). Свае заяўкі, аўдыя- і відэазапісы ўдзельнікі — маладыя людзі ва ўзросце ад 10 да 21 года — могуць даслаць да 31 сакавіка ўключна на адрас: вул. Чырвоная, 4, 220014, г. Мінск, альбо на электронную пошту talentbelarus@gmaіl.com з пазнакай «Маладыя таленты Беларусі».

Усе падрабязнасці пра ход конкурсу раскажа аднайменная праграма, якая выходзіць у радыёэфір па нядзелях у 11.20. Таксама вынікі адборачных тураў і навіны будуць змяшчацца на сайце Першага нацыянальнага канала www.radіo1.by і ў суполках у сацыяльных сетках. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў маі гэтага года.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Час абуджэння

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».