Вы тут

Жыхары вёскі Дроздава заклапочаны далейшым лёсам дзіцячай пляцоўкі


Жыхары вёскі Дроздава Бараўлянскага сельсавета заклапочаны далейшым лёсам дзіцячай пляцоўкі. Пра гэта яны расказалі падчас прыёму грамадзян Мінскага раёна, які правёў старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка.


Перадгісторыя пытання наступная.

У 2013 годзе Мінскі раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў акт выбаркі зямельнага ўчастка для будаўніцтва шматкватэрных дамоў, заказчыкам выступала прыватная кампанія. Затым адмяніў гэтае рашэнне. У 2018-м забудоўшчык звярнуўся ў суд, які прыняў бок істца і перадаў яму зямлю пад узвядзенне таўнхаусаў.

Як растлумачылі заяўнікі, праблема ў тым, што надзел знаходзіцца на супрацьпажарным разрыве, які аддзяляе жылы масіў ад лесу. І тут нельга ўзводзіць капітальныя будынкі. Акрамя таго, гэты ўчастак першапачаткова прызначаўся для абсталявання сістэмы забеспячэння пасёлка вадой. Разам з тым, у 2013-м зямля з незразумелай прычыны адводзіцца прыватнаму забудоўшчыку. «Па заканадаўстве адзін і той жа ўчастак не можа быць выдзелены двойчы для двух аб'ектаў абсалютна рознага прызначэння. Тым больш што па ўзгадненні з Бараўлянскім сельвыканкамам плошча аддавалася пад дзіцячую пляцоўку, — рэзюмавалі жыхары. — Калі б участак сапраўды падпадаў пад капітальную забудову, то быў бы прададзены з аўкцыёну, паколькі на тэрыторыі сельсавета надта дарагая зямля».

У праект па абсталяванні дзіцячай пляцоўкі ўклалі значныя сумы кааператыў «Новае Дроздава» і прыватныя інвестары — адпаведна 5689 і каля 30 000 рублёў — і гатовы інвеставаць яшчэ. Аб'ект вельмі патрэбны пасёлку, паколькі тут пражывае шмат маладых сем'яў з дзецьмі. Але ў такім няпэўным становішчы жыхары сумняваюцца: ці варта далей траціць сродкі на будаўніцтва?

— Мы на баку людзей, якія пражываюць у Дроздаве: дзіцячай пляцоўцы быць, — запэўніў старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко. — Ёсць рашэнне Бараўлянскага сельвыканкама аб выдзяленні і замацаванні пляцоўкі за кааператывам і пасёлкам. Пачалі абсталяванне і працягвайце.

Уласнікі жылля з прыватнага сектара вёскі Копішча паскардзіліся на тое, што пры забудове не захоўваюцца нормы па вышыні дамоў, якія планаваліся першапачаткова. У выніку замест пяціпавярховікаў з'яўляюцца дзесяціпавярховыя гмахі, якія перашкаджаюць камфортнаму пражыванню. Заяўніцы прасілі праверыць законнасць такіх падыходаў. Анатоль Ісачанка абяцаў разабрацца.

— Прыёмы грамадзян падштурхоўваюць нас да вырашэння пытанняў, якія хвалююць грамадскасць, — адзначыў пасля старшыня Мінаблвыканкама. — Сапраўды, у Копішчы праблемы ёсць, і мы пра іх ведаем. Неабходна правесці ў вёсцы рэвізію, спыніць будаўніцтва і ўзаконіць тыя аб'екты, што ўжо ўзведзены. Трэба паглядзець, дзе ў перспектыве будаваць дзіцячы сад, школу. Жанчыны просяць зменшыць ужо ўзведзеныя дамы, умоўна кажучы, з дзесяці да пяці паверхаў. Ці магчыма гэта? Яны ўведзеныя ў эксплуатацыю, і тут жывуць людзі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Дзіцячая пляцоўка або таўнхаус: што важнейшае?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».