Вы тут

Анатоль Ісачанка правёў прыём грамадзян у Дзяржынску


Сем чалавек запісалася на прыём грамадзян, які правёў у Дзяржынску старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка. Але губернатар выслухаў і тых, хто з’явіўся без папярэдняга запісу. Прычым са сваімі праблемамі да Анатоля Ісачанкі звярнуліся не толькі жыхары Дзяржынскага раёна, але і Мінска.


Пытанні, як заўсёды, тычыліся самых розных тэм: зямельных адносін, прадастаўлення сацыяльнага жылля, экалагічнай абстаноўкі ў сувязі з будаўніцтвам базавай станцыі мабільнага аператара МТС, добраўпарадкавання.

У прыватнасці, жыхарка вёскі Дабрынёва паскардзілася на старшыню мясцовага сельвыканкама, які, паводле меркавання жанчыны, занадта прыдзіраецца да заяўніцы, складае адміністрацыйныя пратаколы за нібыта неналежнае ўтрыманне дваровай тэрыторыі. Яна нават выклікала адпаведную камісію, якая прызнала санітарны стан падворка здавальняючым. Разам з тым на слайдах, якія прадэманстравалі падчас прыёму, было відаць, што двор засмечаны рознай непатрэбшчынай. «Разумею, што магчыма, не хапае грошай пафарбаваць дом, перакрыць дах, але элементарны парадак на сядзібе можна навесці», — рэзюмаваў Анатоль Ісачанка. Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна даручыў прадстаўнікам адпаведных службаў яшчэ раз праверыць санітарны стан каля дома.

Жыхарцы Мінска, якой дастаўся бацькоўскі дом у адной з вёсак Дзяржынскага раёна, перашкаджаюць дрэвы, што растуць на мяжы яе ўчастка. Маўляў, у агародзе нічога не расце, бо дрэвы далёка і глыбока пусцілі карані. Заяўніца патрабавала іх спілаваць. «Няхай вучоныя — спецыялісты выедуць на месца і дадуць заключэнне, наколькі дрэвы ўплываюць на ўраджайнасць, ці яны ў аварыйным стане», — даручыў Анатоль Ісачанка. Пасля гэтага можна будзе прымаць меры.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Андрэя САЗОНАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.