Вы тут

Добрушскі раён: ёсць чым ганарыцца, ёсць да чаго імкнуцца


Уводзіцца ў эксплуатацыю новае абсталяванне на Добрушскім фарфоравым заводзе, Гомельскім горна-ўзбагачальным камбінаце. Упершыню ў раён прыцягнута больш за мільён долараў інвестыцый, засвоеных на будаўніцтве міні-ГЭС у Добрушы. Вынікі 2018 года даюць перспектывы на будучыню, адзначае старшыня Добрушскага райвыканкама Вольга Мохарава:


— Зусім нядаўна ў нашым сельскагаспадарчым раёне ўшанавалі пераможцаў раённага працоўнага спаборніцтва. Мы ўзнагародзілі калектывы і іх асобных прадстаўнікоў. І хоць летась дасягнуць вызначанага ў раслінаводстве не атрымалася, у нашых гаспадарках ёсць нагоды для гонару. «Добрушскі райаграсэрвіс» стаў лідарам раёна па вытворчасці збожжа: на адзін бала-гектар тут яго атрымана больш за 110 кілаграмаў. Калектыў узнагароджаны пераходным прызам «Залаты колас».  «Уцеўскае» — бясспрэчны лідар па валавой вытворчасці малака — 109 % да ўзроўню 2017 года. Па надоі на адну фуражную карову — 8 174 літры — няма роўных жывёлаводам «Завідаўскага». Пераможцам у намінацыі «Кіраўнік года» названы дырэктар сельгаспрадпрыемства «Церахоўка-Агра» Руслан Сакалоў. У прадпрыемства самыя высокія паказчыкі па вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы: плюс 35 %. У ААТ «Калінінскі» прадукцыйнасць працы вырасла на 16 %, выручка ад рэалізацыі павялічылася на 14 %.

Дасягненнем мінулага года стаў ўведзены ў эксплуатацыю першы ў раёне арэндны дом камерцыйнага выкарыстання. Філіял «Гомельскі горна-ўзбагачальны камбінат» ААТ «Гомельшкло» стаў пераможцам сярод прамысловых прадпрыемстваў. Словы падзякі за працу Вольга Мохарава адрасавала таксама калектывам ПМК-5, «Добрушскага камунальніка», устаноў адукацыі, культуры і спорту, медыцынскім работнікам, прадстаўнікам сацыяльнай абароны, малога бізнесу.

Летась Добрушскі раён выканаў прагнозныя паказчыкі на 98 %. Сельскагаспадарчай прадукцыі было выраблена на суму 84,5 мільёна рублёў, ці 32,6 тысячы рублёў у разліку на аднаго працаўніка галіны. Рэзервы для росту ёсць і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці, лічыць Вольга Фёдараўна:

— Наша задача — пастаянна павялічваць эфектыўнасць працы і канкурэнтаздольнасць прадукцыі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Важна ўкараняць новыя тэхналогіі, мадэрнізаваць вытворчасці і ствараць новыя прадпрыемствы. У сельскай гаспадарцы арыенцір гэтага года: сабраць на палях Добрушчыны багаты ўраджай.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».