Вы тут

ААТ «Завідаўскае»: Праца разам дае плён*


Сёння адкрытае акцыянернае таварыства «Завідаўскае» — адзін з бясспрэчных лідараў не толькі ў Добрушскім раёне, але і на Гомельшчыне. Але ж шэсць гадоў таму яно плялося ў хвасце раённай зводкі па надоях малака. Пасля таго як сельгаспрадпрыемства ўзначаліла Таццяна БЯЛЯН, толькі паказчыкі па надоях выраслі ў тры разы. Штодзень тут дояць па 20,7 кілаграма ад адной фуражнай каровы. Па гэтым паказчыку, кажа Таццяна Віктараўна, летась сталі другімі на Гомельшчыне:


— Гаспадарка «Завідаўскае» таксама валаўтваральная ў Добрушскім раёне. Наш статак складае 3348 галоў. За мінулы год мы надаілі 6580 тон. Гэта 103 працэнты да паказчыкаў 2017 года. Мы з'яўляемся аднымі з найлепшых у раёне і па рэалізацыі малака. Гатункам экстра і найвышэйшым прадаём 80 працэнтаў малака. Увогуле ж прыемна, што сярод 221 сельгасарганізацыі нашай вобласці мы ў спісе лідараў. Дарэчы, складнікі поспеху з неба нам не зваліліся. Усё залежыць ад людзей, якія тут працуюць. Цяпер у нас сфарміраваны прафесійны калектыў, і ўсе ведаюць, што строгае выкананне тэхналагічных працэсаў як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве — не капрыз кіраўніцтва, а залог выніковай работы. Не ўсё адразу атрымалася: было, што сыходзілі работнікі, а потым назад вярталіся. Быў некалі і недахоп кадраў. Сёння ў нас аптымальны штат і стабільны калектыў, у якім можна быць упэўненым.

ААТ «Завідаўскае» знаходзіцца на граніцы трох дзяржаў. Гаспадарка мяжуе з Навазыбкаўскім і Злынкаўскім раёнамі Браншчыны, а таксама з Гараднянскім раёнам Чарнігаўшчыны.

Забеспячэнню пагалоўя ўласнымі кармамі і фуражным збожжам у «Завідаўскім» — асаблівая ўвага. Ва ўмовах няўстойлівага надвор'я важна тэрмінова сарыентавацца, якую культуру лепш сеяць. Сёння царыца на палях «Завідаўскага» — кукуруза. З яе рыхтуюць не толькі збожжа, але і сакавітыя сілас і сянаж — з дадаткам шматгадовых траў.

— Калі жывёла недаатрымае кармоў, мы недаатрымаем малака, — гаворыць кіраўнік прадпрыемства. — Для каровак рыхтуюць карысную збалансаваную сумесь са шматлікімі вітаміннымі кампанентамі. Сёння мы маем запас кармоў на паўтара года. Да таго ж ствараем камфортныя ўмовы для жывёлы: перайшлі на круглагадовае стойлавае ўтрыманне дойнага статка. Карова знаходзіцца на адным месцы і атрымлівае сваю норму кармавых адзінак.

Летась у гаспадарцы было пабудавана пяць сіласных траншэй аб'ёмам па пяць тысяч тон кожная. Набылі энерганасычаны трактар, пасяўны агрэгат. Падтрымкай ад дзяржавы стаў кормаўборачны камбайн КВК вытворчасці «Гомсельмаша». Яшчэ некалькі адзінак неабходнай тэхнікі ў гаспадарцы плануюць набыць сёлета.

Механізатар  Аляксандр ШЧУЧЭНКА.

У ААТ «Завідаўскае» пастаянна вядзецца будаўніцтва. Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі дазволіла пабудаваць чатыры гады таму новы жывёлагадоўчы комплекс з даільным мабільным блокам. Хутка адкрыецца адрына для сухастою і раздою кароў. Такім чынам тут стварылі яшчэ чатыры рабочыя месцы, адзначае Таццяна Бялян:

— Цяпер нарыхтоўка кармоў будзе сканцэнтравана ў цэнтры гаспадаркі — гэта важна з пункту гледжання лагістыкі. Калі ўсё побач — вельмі зручна для вытворчасці. Гэта таксама павінна адбіцца на павелічэнні вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Дарэчы, сёлета на МТФ «Цэнтр» плануем адкрыць дзве тэнтаваныя адрыны для гадоўлі маладняка і новае памяшканне. Гэта дазволіць павялічыць дойны статак.

Летась на абласным свяце «Дажынкі» ААТ «Завідаўскае» атрымала другое месца — сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў), якія спецыялізуюцца на вытворчасці малака, не маючы жывёлагадоўчых комплексаў.

Урэшце, у «Завідаўскім» усё накіравана на атрыманне вялікага малака. Бо менавіта яно дае прыбыткі, а значыць, магчымасць своечасова купіць мінеральныя ўгнаенні, забяспечыць тэхніку палівам і гаруча-змазачнымі матэрыяламі.

Аператар машыннага даення  Алена ТКАЧОВА.

Таццяна Віктараўна падкрэслівае, што ўсе галіны ў сельскай гаспадарцы ўзаемазвязаныя:

— Таму кожны наш спецыяліст не толькі бачыць пэўную праблему, але ж адразу прапануе выйсце з яе. А праблем баяцца не трэба, іх трэба вырашаць. Хацелася б, каб у маім калектыве быў здаровы дух. Каб людзі разумелі, што ўдасканальвацца трэба пастаянна. Увогуле ж галоўнае, каб былі здароўе і дабрабыт у сем'ях нашых вяскоўцаў. Важна, каб нашы супрацоўнікі камфортна сябе адчувалі і з радасцю прыходзілі на свае рабочыя месцы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

УНП 400006178

*На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».