Вы тут

Праходзіць серыя адборачных спаборніцтваў пад назвай «Бітва гарадоў»


Беларуская федэрацыя кіберспорту ў партнёрстве з сеткай крамаў электронікі і бытавой тэхнікі «5 элемент» і БРСМ анансавалі новы турнір рэспубліканскага маштабу: серыя адборачных спаборніцтваў пад назвай «Бітва гарадоў» пройдзе ва ўсіх абласных гарадах краіны. Такім чынам у рэгіянальных камандаў з'явіцца шанц заявіць пра сябе і прадставіць сваю вобласць на Гранд-фінале ў Мінску.


Да апошняга «Бітва гарадоў» будзе складацца з пяці адборачных турніраў. Адпраўным пунктам для новага чэмпіянату ўжо стаў Віцебск. Найлепшы калектыў па выніках кваліфікацый атрымаў пуцёўку ў фінальную стадыю і магчымасць пазмагацца за прызавы фонд у 6000 рублёў. У Магілёве адборачны турнір пройдзе 28 красавіка, у Гродне — 19 мая. Найлепшыя кіберспартсмены Брэстчыны сустрэнуцца падчас спаборніцтваў паміж сабой 4 жніўня, у Гомелі адбор сярод рэгіянальных камандаў адбудзецца 29 верасня. І, нарэшце, Гранд-фінал у сталіцы будзе вітаць пераможцаў абласных этапаў 17 лістапада.

На працягу турніраў удзельнікі спаборніцтваў будуць паказваць сваё майстэрства на спецыяльных гульнявых камп'ютарах з прафесійным абсталяваннем, якія цалкам адпавядаюць сусветнай спецыфікацыі.

Для гледачоў Беларуская федэрацыя кіберспорту і сетка крамаў «5 элемент» будуць рыхтаваць падарункі, тэматычныя фотазоны, касплеі і цікавыя конкурсы ад вядомага кіберспартыўнага вядучага. Інфармацыйную падтрымку спаборніцтвам аказвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў абавязковая і сапраўдная толькі для жыхароў канкрэтнага рэгіёна, дзе будзе праходзіць чарговы рэгіянальны турнір (уключаючы навучэнцаў ВНУ, ССНУ і іншых навучальных устаноў, якія часова пражываюць на тэрыторыі гэтай вобласці).

Адборачная серыя турніраў будзе праходзіць па некалькіх дысцыплінах. Галоўнай мэтай праекта з'яўляецца папулярызацыя кіберспорту ў краіне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.

Грамадства

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Ідэя стварыць гурток авіямадэлістаў у нейкім сэнсе звязана і з размяшчэннем побач з райцэнтрам былога ваеннага аэрадрома.

Грамадства

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Будаўнічыя ідэі распрацоўваюцца ў лабараторыі аднаго брэсцкага вучонага.