Вы тут

Непахісныя прынцыпы і магчымасць удасканалення


Учора ў абноўленай Авальнай зале Дома ўрада старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч агучыў Пасланне Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Беларусі і Нацыянальнаму сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2018 годзе».


«Новая форма шырокага і адкрытага прадстаўлення Паслання Канстытуцыйнага Суда з'яўляецца важным элементам для пабудовы нашай дэмакратычнай дзяржавы, — сказаў у сваёй прамове падчас абмеркавання дакумента спікер верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч. — Савет Рэспублікі актыўна ўключаны ў працэс выпрацоўкі пазіцый суда па актуальных прававых пытаннях на ўсіх стадыях заканатворчасці, паміж намі наладжана зваротная сувязь, і наша ўзаемадзеянне накіравана на дасягненне агульных мэт — забеспячэнне канстытуцыйнай законнасці, больш поўную рэалізацыю патэнцыялу Канстытуцыі».

Беларускія законы з 2019 года будуць распрацоўвацца з пэўнымі навацыямі, якіх раней не было. Гаворка ідзе пра прагназаванне наступстваў прыняцця нарматыўных прававых актаў, уключаючы ацэнку іх уздзеяння на ўмовы вядзення бізнесу. Акрамя таго, з гэтага года заканадаўцы практыкуюць пакетны прынцып падрыхтоўкі праектаў законаў, што дазваляе павялічыць колькасць нормаў прамога дзеяння, скараціць ведамасную нарматворчасць. Сярод важных інструментаў фарміравання сістэмы права, адэкватнай сучасным грамадскім патрэбам, спікер назваў навуковую экспертызу.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама звярнуў увагу на актуальнасць пытанняў суадносін нацыянальнага і наднацыянальнага права з улікам далейшага ўдасканалення права Еўразійскага эканамічнага саюза і саюзнага будаўніцтва Беларусі і Расіі. «Гэта новая функцыя і Нацыянальнага сходу, і Канстытуцыйнага Суда. Лічым, што любыя крокі па развіцці нашых ключавых інтэграцыйных аб'яднанняў — Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС — павінны рабіцца пры захаванні суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, Канстытуцыі і іншых атрыбутаў дзяржаўнасці. Пры гэтым няўхільным павінен заставацца прынцып кансэнсусу ў прыняцці рашэнняў аб прасоўванні па шляху саюзнага будаўніцтва і ўліку нацыянальных інтарэсаў», — падкрэсліў кіраўнік верхняй палаты парламента.

Пра тое, што ўзаемадзеянне парламентарыяў з Канстытуцыйным Судом павінна пастаянна ўдасканальвацца, набываць новыя формы, гаварыў у сваім выступленні і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. «Мяркую, сённяшняе пашыранае абмеркаванне Паслання аб стане канстытуцыйнай законнасці — крок у абсалютна правільным кірунку, — сказаў ён. — Нам трэба рухацца далей, думаючы пра тое, як прывесці да адной роўніцы тыя дыскусіі, якія вядуцца і на парламенцкай пляцоўцы, і ў рамках Канстытуцыйнага Суда».

Такога роду сумесная праца ўяўляецца вельмі перспектыўнай як у плане ўдасканалення заканадаўства, так і для развіцця канструктыўнага дыялогу з грамадзянскай супольнасцю, лічыць кіраўнік дэпутацкага корпуса. «Публічнае абмеркаванне ўсіх прынцыповых пытанняў жыцця краіны павінна стаць няўхільным правілам, — падкрэсліў ён. — Дзяржава для народа — не лозунг, а адзіны магчымы шлях рэалізацыі каштоўнасцяў, закладзеных у аснову Канстытуцыі. І мы павінны прыкласці максімум намаганняў, каб наша дзейнасць адпавядала патрабаванням кіраўніка дзяржавы і чаканням нашых грамадзян».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.