Вы тут

NASA хавае Нібіру?


Магчыма, з-за здольнасці іншапланецян лячыць смяротныя захворванні.

Прыхільнікі існавання Нібіру — містычнай планеты-блізнюка Зямлі — выказалі ўпэўненасць, што яе жыхары анунакі валодаюць сілай лячэння ад смяротных для чалавецтва хвароб. Сярод такіх захворванняў называецца рак, ад якога жыхары Нібіру, як лічаць знахары, лечацца, як ад прастуды. Таксама яны ўпэўненыя, што іх працягласць жыцця значна перавышае чалавечую і яны не ведаюць смерці ад хвароб.


У сваю чаргу ўфолагі лічаць, што анунакі валодаюць суперсучаснай зброяй, здольнай спапяліць Зямлю, аднак апакаліпсіс усё яшчэ не наступіў. Адсюль выснова, што прышэльцы з Нібіру не жадаюць ваяваць, а нават наадварот, насельнікі планеты X могуць даць чалавецтву абарону ад касмічных нападаў. Менавіта таму NASA і «ўрад» старанна засакрэчваюць і хаваюць любое іх з'яўленне, а таксама кантакт, бо «ўраду» выгадна зарабляць грошы на анкалагічных і іншых смяротных захворваннях людзей.

Тым часам адзін з тлумачальнікаў прагнозаў балгарскай празорлівіцы Вангі расшыфраваў адно з пасланняў адносна сутыкнення з Нібіру. На яго думку, згодна з пасланнем Вангі ў 2023 годзе адбудзецца змена арбіты Зямлі, а прычынай таму паслужыць сутыкненне з Нібіру. Удар прыйдзецца па Еўропе, а да 2028 года Зямля, Нібіру, а таксама Венера павінны стаць адным цэлым.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.