Вы тут

У Мінску праходзіць ІV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва


Сёння, 20 сакавіка, у Нацыянальнай бібліятэцы будзе прэзентаваны праект Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі. Дакумент з прапановамі па паляпшэнні дзелавога клімату ў краіне штогод выпрацоўвае ўся бізнес-супольнасць Беларусі. Акрамя праекта, стануць вядомыя вынікі апытання Індэкса дзелавога аптымізму — гэтае аналітычнае даследаванне дэманструе, як уладальнікі бізнесу ацэньваюць створаныя дзяржавай умовы для развіцця прадпрымальніцтва.


Такія прэзентацыі запланаваны для ўдзельнікаў рэспубліканскага дзелавога форуму «Развіццё прадпрымальніцтва Беларусі: стратэгія і тактыка» ў рамках ІV Тыдня беларускага прадпрымальніцтва. Заўтра, 21 сакавіка, арганізатары запрашаюць на выстаўку франшыз. Для прадпрымальнікаў, што пачынаюць дзейнасць, запланаваны бізнес-інтэнсіў.

Увогуле ў праграме Тыдня, які стартаваў у гэты панядзелак, запланавана больш за сто мерапрыемстваў, разлічаных на шырокую аўдыторыю ад школьнікаў да прадстаўнікоў буйных кампаній. Сярод іх — сустрэчы дзелавых колаў і чыноўнікаў, акцыі «Прадпрымальнікі пра прадпрымальніцтва», «Дэманструем свой бізнес», «Падары кнігу бібліятэцы». Дапаўняюць праграму Тыдня беларускага прадпрымальніцтва культурна-асветныя мерапрыемствы.

Традыцыйны Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва праводзіць саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» сумесна з Міністэрствам эканомікі, Дэпартаментам па прадпрымальніцтве, Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Бізнес ведае, як для яго лепш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».