Вы тут

У Брэсце абмеркавалі новыя формы работы з насельніцтвам


На калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама абмеркавалі новыя формы работы з насельніцтвам. Начальнік галоўнага ўпраўлення Таццяна ГАГАКАВА расказала, як вядзецца гэта работа ў раёнах, на асобных прадпрыемствах, у арганізацыях.


Перш чым правесці сустрэчу ў працоўным калектыве, праводзіцца маніторынг праблем і пытанняў, якія хвалююць людзей. Напрыклад, у Івацэвіцкім раёне гэта работа вядзецца праз сайт раённай газеты «Івацэвіцкі веснік». Там кожны месяц праводзяцца апытанні, змяшчаюцца анкеты. Гэта дапамагае ведаць меркаванні людзей, выяўляць праблемы, якія найбольш актуальныя для той ці іншай мясцовасці. Пінскі гарвыканкам праводзіць інтэрнэт-галасаванне ў сацыяльных сетках.

У ходзе калегіі ідэолагі адзначалі неабходнасць інфармацыйнага суправаджэння многіх знакавых падзей, юбілейных дат, грамадска-палітычных кампаній гэтага года. Як вядома, сёлета працягваецца праект пад назвай Год малой радзімы, Беларусь адзначае 75-годдзе вызвалення, чакае ІІ Еўрапейскія гульні, рыхтуецца да перапісу насельніцтва. Брэсцкія ідэолагі справай гонару лічаць дастойна адзначыць 1000-гадовы юбілей Брэста, 80-годдзе ўтварэння вобласці.

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль МАРКЕВІЧ, які прымаў удзел у рабоце калегіі, адзначыў асаблівую ролю работнікаў гэтай сферы: «Ідэалагічны работнік — універсальны работнік. Ён павінен адчуваць настрой і патрэбы людзей, умець уплываць на сітуацыю». Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь БАРЫСЮК падкрэсліў асаблівую важнасць якаснай інфармацыйнай работы з насельніцтвам.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Ідэолаг — універсальны работнік

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».