Вы тут

Транспартны збор будзем плаціць па-новаму


Праект указа аб змене плацяжоў за ўдзел у дарожным руху ўнесены ў Адміністрацыю Прэзідэнта.


Як паведаміў учора намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, праект указа аб змене плацяжоў за ўдзел у дарожным руху ўжо ўнесены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БелТА.

«Адпаведны праект указа адпраўлены ў Адміністрацыю Прэзідэнта, мы чакаем вынікаў разгляду», — сказаў Дзмітрый Кійко.

Асноўныя падыходы, прапанаваныя Мінфінам і падтрыманыя ўрадам,— адвязаць транспартны збор ад тэхагляду і прадугледзець магчымасць яго выплаты па месяцах, гэта значыць, непасрэдна ў той перыяд, калі ўласнік карыстаецца транспартным сродкам.

Як паведамлялася, праект указа, які выносіўся на грамадскае абмеркаванне, прадугледжваў, што замест дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў руху з фізічных асоб уводзіцца плата за ўдзел у дарожным руху. Стаўкі платы ўстановяць у базавых велічынях, яны будуць залежаць ад віду транспарту. Прадугледжаны таксама новыя тэрміны аплаты і скідкі, фотафіксацыя парушэнняў. Меркавалася, што новыя правілы могуць уступіць у сілу з 1 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?