Вы тут

Сёння ўвесь дзень у эфіры «Беларусь 3» чытаюць класіку


21 сакавіка ў Сусветны дзень паэзіі ў эфіры сацыякультурнага канала «Беларусь 3» прагучаць вядомыя вершы беларускіх класікаў. На працягу ўсяго дня іх будуць выконваць маладыя акцёры і знакамітыя артысты тэатра і кіно, папулярныя музыканты і вядучыя тэлеканала «Беларусь 3». 


З 1999 года паводле рэзалюцыі 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА было вырашана назваць 21 сакавіка Сусветным днём паэзіі. Штогод гэтае свята адзначаецца і ў нашай краіне, і ў чацвер на працягу ўсяго дня выдатныя беларускія творы гучаць у эфіры «Беларусь 3». 

Свята распачалося ў 06.55, «калі з зямлі на белай хмары ў неба...» адправіцца ў касмічнае падарожжа з аднайменным вершам народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова вядучая праекта «Жывая культура» Кацярына Ваданосава. Словамі яшчэ аднаго народнага паэта Якуба Коласа малады беларускі акцёр Ягор Фёдараў раскажа, «што поўніла мне сэрца...». А вядомы артыст Купалаўскага тэатра Павел Харланчук-Южакоў згадае радкі твора «Душа» Сяргея Грахоўскага.

Музыкант Вячаслаў Шарапаў папросіць гледачоў кінуць «сваркі і звадкі», як гэта рабіў 105 гадоў таму пясняр нашай зямлі Максім Багдановіч. Яшчэ адзін верш пісьменніка Сяргея Грахоўскага «Чалавеку патрэбна не слава...» прадэкламуе актрыса Вераніка Пляшкевіч, вядомая маленькім гледачам «Беларусь 3» праз вобраз няні Палінкі ў «Калыханцы». 

У Сусветны дзень паэзіі знойдзецца месца і гумару, калі байку Янкі Купалы «Груган і салавей» прачытае вядучая праекта «Навіны культуры» на «Беларусь 3» Таццяна Жданава. Літаратуразнаўца і перакладчыца Марына Запартыка ўзгадае «Раманс» Багдановіча, больш вядомы як «Зорка Венера», а заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Мішчанчук у 17.05 таксама прачытае яго верш «Падымі ў гару сваё вока...».

Скончыцца Сусветны дзень паэзіі ў 23.55, калі акцёр тэатра і кіно Сяргей Жбанкоў, вядомы па «Калыханцы» як вандроўнік Нестар, прадэкламуе радкі Сяргея Грахоўскага з верша «Завея».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.