У адрозненне ад інфармацыйных выпускаў у будні, тут інфармацыя падаецца ў больш лёгкім фармаце, а вядучая Вольга Сулімава, у якой некаторыя яшчэ пазнаюць колішнюю «Міс Мінск» Вольгу Курышку, выступае ў ролі не толькі чытальніцы навін, але і журналіста: знаходзіць герояў і тэмы для рэпартажаў, здымае сюжэты.
— Ці будзеце вы неяк адзначаць першую гадавіну праграмы, збіраць у студыі гасцей і прымаць віншаванні? — пацікавілася «Звязда» ў кіраўніка праекта Андрэя Мохара.
— Паколькі гаворка ідзе ўсё ж пра навіны, то ніякага вялікага святочнага шоу не плануем, як звычайна, пастараемся прапанаваць гледачам якасны, разнастайны і насычаны выпуск, але, безумоўна, пра дзень нараджэння праграмы згадаем і пэўныя «фішкі» рыхтуем.
Што да магчымых змяненняў і новых рубрык, то стваральнікі «Суботняга выпуску» запэўніваюць, што заўжды знаходзяцца ў творчым пошуку: «Мы не лічым, што персанальна ў нас з наступнага тыдня пачынаецца новы сезон, бо мы частка вялікай каманды АНТ, таму змяняемся і ўдасканальваемся разам з усім каналам».
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».