Вы тут

Пасол Беларусі сустрэўся з членамі групы дружбы ў Сенаце Францыі


Пасол Беларусі Ігар Фісенка сустрэўся з членамі групы дружбы ў Сенаце Францыі.


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы наведаў верхнюю палату парламента Францыі. Там прайшла сустрэча з членамі групы дружбы «Францыя — Беларусь». З французскага боку на мерапрыемстве прысутнічалі прэзідэнт групы дружбы Шарль Генэ, а таксама яе члены: прэзідэнт камісіі па фінансах Сената Вінсэнт Эбле і сенатары Рэнэ Данэсі, Фларэнс Лазард і Мары Мерсье.

Дыпламат і сенатары абмеркавалі планы развіцця беларуска-французскіх адносін на гэты год. Так, напрыклад, запланавалі правядзенне двухбаковых сустрэч парламентарыяў дзвюх краін, казалі пра развіццё культурнага супрацоўніцтва, а таксама арганізацыю мерапрыемстваў эканамічнага характару.

У рамках гуманітарнага супрацоўніцтва бакі абмеркавалі ўдзел прадстаўнікоў Францыі ў ІІ Еўрапейскіх гульнях, якія павінны прайсці ў чэрвені ў Мінску.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы ўдзялілі візіту французскіх сенатараў у Беларусь у красавіку. Гэта будзе першы візіт членаў групы дружбы «Францыя — Беларусь» у нашу краіну. Летась, упершыню ў гісторыі беларуска-французскіх адносін, Сенат Францыі прыняў рашэнне стварыць групу дружбы з Беларуссю. Дзейнасць групы накіравана на пашырэнне супрацоўніцтва пабрацімскіх гарадоў Беларусі і Францыі, усталяванне прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі, развіццё двухбаковых адносін у інвестыцыйнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і іншых сферах.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Напярэдадні парламенцкага візіту

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.