Вы тут

Лукашэнка абмеркаваў з жыхарамі Баранавічаў цэны, зарплаты і пенсіі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з актывам Баранавічаў і Баранавіцкага раёна пагутарыў з мясцовымі жыхарамі.


Заўважыўшы на вуліцах прэзідэнцкі картэж, гараджане сабраліся каля будынка гарвыканкама ў чаканні кіраўніка дзяржавы. Выйшаўшы з будынка, Аляксандр Лукашэнка накіраваўся да іх.

Павольна гутарка ад нязмушаных тэм перайшла да больш сур'ёзных. У першую чаргу жыхары Баранавічаў спыталі, чаму растуць цэны на некаторыя прадукты, напрыклад, мяса курыцы. Прэзідэнт падкрэсліў, што з неабгрунтаваным ростам цэн у краіне будуць змагацца.

«Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю прапануе адрадзіць народны кантроль. Прафсаюзам я даручаў, каб яны глядзелі за цэнамі і інфармавалі мяне. Мы паглядзім, хто тут зараз пачынае сваволіць з гэтымі коштамі. Таму што няма падстаў для іх росту. Яны ўжо залазіць у кішэні», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час ён растлумачыў, што часам прадпрыемствы вымушаныя падымаць кошты на сваю прадукцыю, і тады яна даражэе ў крамах. «Вы не думайце, што павысілася цана на халадзільнік, і гэта я забраў гэтыя грошы. Не, гэтыя грошы «Атлант», які вырабляе, і атрымаў. Не скажу, што ў іх усё добра, але яны імкнуцца, - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка. - Мы кантралюем і глядзім. Дзесьці аб'ектыўна выраслі кошты».

Пажылыя грамадзяне пацікавіліся, ці будуць расці пенсіі. Прэзідэнт адзначыў, што хоць і няшмат, але пенсіі павышаюцца. «Калі б наша эканоміка працавала больш магутна, былі б больш, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У нас пенсіянеры беларускія: кажуць, што грошай не хапае, а дзецям нешта ў кулачок, у кішэнь пакладуць. Вы іх прымушайце працаваць».

Прагучала ад гараджан просьба павышаць не толькі пенсіі, але і зарплаты. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што гэтае пытанне таксама абмяркоўвалася сёння на нарадзе. «Мы дамовіліся, што за гэты і наступны год у Баранавічах і ў раёне ў цэлым сярэдняя зарплата павінна быць за тысячу рублёў стабільна. Мне паабяцалі - да першага верасня будучага года. Адразу не рванём, вось такі ў нас арыенцір», - дадаў Прэзідэнт.

Сярод гараджан апынулася жыхарка Ганцавіч, яна папрасіла Аляксандра Лукашэнку прыехаць з візітам і ў яе населены пункт. Прэзідэнт са шкадаваннем заўважыў, што ўжо даўно не быў у гэтым горадзе. «Я абавязкова ў Ганцавічы прыеду», - паабяцаў ён.

Паводле БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?