Вы тут

«Газета навучыла мяне цаніць роднае слова»


Марыя Лешка, вёска Аксакаўшчына:


— Я вырасла ў сельскай мясцовасці на Брэстчыне. У нашым рэгіёне практычна ў кожнай вёсцы быў свой асаблівы дыялект. Але ў дзяцінстве я імкнулася размаўляць правільна, па-беларуску, як пішуць у кнігах і газетах. Гэтая любоў, відаць, на генетычным узроўні перадалася мне ад майго дзядулі — вясковага настаўніка. Калі падрасла, прасіла тату, каб выпісваў менавіта «Звязду». Так і прызвычаілася да газеты, з якой сябрую шмат гадоў. Я з задавальненнем чытаю ўсе публікацыі. Яны тэматычна разнапланавыя. Радуюся, што Беларусь з кожным годам становіцца прыгажэйшай, больш утульнай і камфортнай для пражывання, што тут шмат увагі аддаюць навядзенню парадку на зямлі і гаспадарліва выкарыстоўваецца кожны лапік зямлі. Пра гэта вы шмат пішаце. Мне падабаецца і «Чырвоная змена», якую я чытала ў дзяцінстве і юнацтве, і да гэтага часу мяне цікавяць маладзёжныя пытанні: чым жывуць, займаюцца сучасныя беларускія юнакі і дзяўчаты. Радуе іх аптымізм, актыўнасць у грамадскім жыцці, неабыякавасць да ўсяго, што адбываецца навокал. Вельмі добра, што ў «Звяздзе» шмат публікацый пра культуру, гісторыю, абрады і звычаі беларусаў, пераемнасць традыцый.

Шмат ёмістых слоў, якія чую ўпершыню, чэрпаю з рубрыкі «Размаўляем па-беларуску». Вельмі добра, што ёсць і такая рубрыка, як «Радзіннае», якая знаёміць з сутнасцю нацыянальных абрадаў, свят, што былі забытыя або нашы сучаснікі не так разумеюць іх прызначэнне і сэнс.

Запісала Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.