Вы тут

​Беларусь няспынна павялічвае экспарт бульбы і агародніны


Беларускія аграрыі за апошнія гады шмат зрабілі для забеспячэння харчовай бяспекі раслінаводства і нарошчвання яе экспартнага патэнцыялу. «У 2016 годзе мы экспартавалі на суму 380 мільёнаў долараў ЗША, у 2017-м — 431 мільён, летась экспарт дасягнуў 500 мільёнаў долараў ЗША. Доля ў экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ўзрасла практычна да 10 %», — падкрэслівае начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей БАГДАНАЎ.


Найбольш экспартаарыентаваная свежая агародніна (44 % у экспарце прадукцыі раслінаводства), плады і ягады (16 %), бульба (10 %), ільновалакно (4 %) і збожжа (1 %).

За апошнія пяць гадоў Беларусь павялічыла экспарт бульбы ў 3,2 раза. Геаграфічна экспарт на 94,3 % фарміруюць таварныя патокі ў краіны ЕАЭС, з якіх 99,4 % прыпадае на Расійскую Федэрацыю. Тая ж у параўнанні з 2017 годам нарасціла імпарт бульбы (без уліку Рэспублікі Беларусь) на 3 % — 520 тысяч тон. А гэта тыя аб'ёмы, якія маглі б пастаўляць і беларускія вытворцы, бо недабор экспарту ў натуральным выражэнні склаў 108 тысяч тон.

Бульба летась пастаўлялася ў 12 краін свету (у 2017-м — дзесяць). Засвоены чатыры новыя рынкі — Літва, Македонія, Сенегал, Чарнагорыя. Беларусь таксама экспартуе насенную бульбу — у 2018 годзе пастаўлена 1,2 тысячы тон.

За апошнія пяць гадоў экспарт свежай агародніны ўзрос у 3,6 раза, дасягнуўшы максімуму ў 2017-м (359 тысяч тон). Найбольш экспартаарыентаваныя: агародніна іншая (33,2 %), таматы (26,9 %), морква, рэпа, буракі (20,1 %). Дарэчы, летась, калі параўноўваць з папярэднім годам, доля апошніх у экспарце ўзрасла на 4 %, агародніны іншай — на 6,3 %.

Пашырылася і геаграфія: пастаўкі ажыццяўляліся ў 19 краін супраць 16 у 2017 годзе. На краіны ЕАЭС выпадае 85,7 %, Еўрапейскага саюза — 12,9 %. Традыцыйна амаль на 100 % экспарт у ЕАЭС фарміруе Расійская Федэрацыя. Расія павялічыла імпарт свежай агародніны, доля нашай краіны склала каля 20 %, так што патэнцыял у беларускіх аграрыяў у гэтым кірунку значны.

80 % вытворчасці бульбы і агародніны прыходзіцца на асобныя дапаможныя гаспадаркі грамадзян.

Варвара МАРОЗАВА

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Забяспечым сябе і накормім іншы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.