Вы тут

Як паліцэйскія ў Тайландзе зганяюць лішнюю вагу


З гэтага часу паліцэйскія Тайланда, чыя вага перавышае норму, будуць праходзіць спецыяльныя курсы для пахудзення ў Цэнтральным паліцэйскім навучальным цэнтры Пак Чонг.


Лішняя вага з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для паліцэйскай службы, бо ўсе вартавыя парадку павінны быць цягавітымі і спрытнымі — інакш яны проста не змогуць злавіць злачынцаў. У спецыяльным лагеры паліцэйскіх чакаюць мноства практыкаванняў і індывідуальная дыета. Паколькі праграма атрымала назву «Знішчэнне жывата», мужчынам на занятках трэба распранацца да пояса, каб на свае вочы пераканацца, як гэтая частка цела памяншаецца падчас трэніровак. Праграма даволі эфектыўная: асабліва ўкормленыя афіцэры губляюць за адзін курс да 60 кілаграмаў, а тыя, чыя вага першапачаткова складала каля 80 кілаграмаў, худзеюць прыкладна на 10—20 кілаграмаў.

Невядома, як самі паліцэйскія ставяцца да такога клопату ад улад краіны, а вось карыстальнікі сацыяльных сетак лічаць такі вопыт станоўчым.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.