Вы тут

Прыём дакументаў у ВНУ распачнецца 12 ліпеня


Пастановай Міністэрства адукацыі вызначаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі.


Прыёмныя камісіі будуць прымаць дакументы з 12 па 17 ліпеня. У гэтыя тэрміны вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.

Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:

  • з 12 па 31 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 12 ліпеня па 2 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 12 ліпеня па 4 жніўня — ва ўсіх іншых установах вышэйшай адукацыі.

Тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання сумоўя, — з 12 па 14 ліпеня (як для асоб, якія паступаюць на «бюджэт», так і на платнай аснове).

А з 18 ліпеня распачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Маюцца на ўвазе экзамены па творчасці, фізічнай культуры, а таксама экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі на скарочаныя тэрміны навучання. Уступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію: як для асоб, што паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове.

Уступныя выпрабаванні пройдуць у наступныя тэрміны:

  • з 18 па 21 ліпеня — ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 18 па 26 ліпеня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 18 па 24 ліпеня — у іншых ВНУ.
  • з 18 па 25 ліпеня — у ВНУ сельскагаспадарчага профілю пры паступленні на дзённую форму навучання.

Тэрміны залічэння на «бюджэт» наступныя: па 24 ліпеня — у ВНУ сілавых ведамстваў, па 28 ліпеня — у творчых, сельскагаспадарчых і іншых ВНУ.

Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы ў рамках дадатковага набору будзе весціся ў ВНУ сілавых ведамстваў з 26 па 28 ліпеня (залічэнне па 30 ліпеня), у творчых ВНУ — з 30 па 31 ліпеня (залічэнне па 1 жніўня) і ў іншых ВНУ — з 30 ліпеня па 1 жніўня (залічэнне па 3 жніўня).

Тэрміны залічэння на платную форму навучання ў ВНУ сілавых ведамстваў — па 2 жніўня, у творчых ВНУ — па 3 жніўня, у іншых ВНУ (акрамя завочнай формы навучання ў сельскагаспадарчых ВНУ) — па 6 жніўня.

Нагадаем, што выпускныя вечары адшумяць у школах 8 і 9 чэрвеня, а цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе сёлета 11 чэрвеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.