Вы тут

Гледачоў айчыннага TV турбуе зместавы кантэкст телеперадач і фільмаў


Некаторыя пытанні, якія паступілі ад жыхароў Беларусі ў ходзе падрыхтоўкі «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», датычыліся работы айчынных тэлевізійных каналаў. Міністэрства інфармацыі дало на гэтыя пытанні грунтоўныя адказы.


Фота: mogilev-region.gov.by

Так, гледачоў турбуе зместавы кантэкст телеперадач і фільмаў, якія дэмаструюцца ў эфіры. Ірына Берастава з Мінска абураецца перавагай фільмаў, якія ўтрымліваюць сцэны забойства і гвалту, а кіно і перадач са «светлымі, добрымі, гуманнымі» сюжэтамі бракуе. Яшчэ адзін жыхар сталіцы Анатоль Канарскі незадаволены зместам забаўляльных і палітычных ток-шоу, якія рэтранслююцца з расійскіх тэлеканалаў.

На гэта ў Мінінфарме адказваюць, што «пытанні напаўнення эфірнага часу адносяцца да ўнутранай палітыкі тэлеканалаў, якія, у сваю чаргу, пры фарміраванні эфірнай сеткі зыходзяць, перш за ўсё, з меркаванняў рэйтынга тэлевізійнай прадукцыі. Разам з тым у тэлеканалаў ёсць разуменне, што сённяшняя аўдыторыя гледачоў — складаная, шматпрофільная структура, дзе ў кожнага асобнага гледача ёсць свае запыты, перавагі і патрабаванні да тэлевізійнага кантэнту. У эфіры беларускіх тэлеканалаў прадстаўлены фільмы і праграмы рознай жанравай накіраванасці, у тым ліку культурна-асветніцкай, дакументальныя фільмы пра вядомых асоб і гістарычныя падзеі, актыўна транслюецца савецкая кінакласіка. Выходзіць у эфір шэраг тэлепраграм для падлеткаў і моладзі».

Што датычыцца рэтрансляцыі расійскіх тэлеканалаў, міністэрства адзначае, што «з 1 снежня 2018 года ўступілі ў сілу папраўкі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», у якіх, сярод іншага, прадугледжваецца павелічэнне долі нацыянальнага (беларускага) кантэнту да 30 % да 2020 года. Адпаведна, колькасць тэлепрадукцыі беларускай вытворчасці будзе павялічвацца. У перспектыве магчыма і паступовае павелічэнне абавязковай долі нацыянальнага кантэнту». Разам з тым «абмежаванне трансляцыі таго ці іншага тэлепрадукту ў Рэспубліцы Беларусь магчыма пры наяўнасці на гэта прававых падстаў». (Такімі падставамі можа быць размяшчэнне ў эфіры інфармацыі аб незарэгістраваных у нашай краіне прадпрыемствах, рэкламы наркотыкаў, інструкцый па вырабе зброі і да т. п.)

Некалькі зваротаў, у прыватнасці Вячаслава Новіка са Жлобіна і Віктара Качаргі з Гродна, датычыліся вялікай колькасці рэкламы ў эфіры. На што Мінінфарм адказвае: «Патрабаванні да рэкламы ў складзе тых ці іншых тэлепраграм вызначаны ў артыкуле 11 Закона аб рэкламе. Усе ўмовы размяшчэння рэкламы ў СМІ вызначаюцца ў дамове паміж рэдакцыяй тэлепраграмы і рэкламадаўцам. Адначасова лічым неабходным адзначыць, што беларускімі нацыянальнымі тэлеканаламі рэалізуецца цэлы шэраг тэлепраектаў пра дасягненні калектываў, прадпрыемстваў, фірмаў, прадпрымальнікаў, фермераў, пра развіццё рэгіёнаў і гарадоў. Вялікая ўвага аддаецца тэматыцы здаровага ладу жыцця, прапагандзе сямейных каштоўнасцяў, пытанням абароны мацярынства і дзяцінства. У эфіры тэлеканалаў рэгулярна транслююцца сацыяльныя відэаролікі. Усе гэтыя сацыяльна арыентаваныя праекты рэалізуюцца за кошт рэкламных паступленняў у бюджэт рэдакцый СМІ».

Данііл Раманаў з Буда-Кашалёва пацікавіўся: чаму галоўныя нацыянальныя тэлеканалы не ствараюць забаўляльныя і музычныя праекты, адаптаваўшы фармат папулярных замежных тэлепраграм («Голас», «Х-фактар»)? «Намеснікам прэм'ер-міністра Ігарам Петрышэнкам 18 лютага 2019 года даручана Міністэрству культуры сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй разгледзець пытанне аб стварэнні нацыянальнага тэлевізійнага праекта фармату шоу «Голас» ці «Х-фактар». Інфармацыя аб выхадзе новых праектаў будзе размешчана ў эфіры тэлеканалаў», — адказалі ў Мінінфарме.

Загаловак у газеце: Выхад у эфір

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.