Вы тут

Банкаўская картка і рахунак сотавага: два ў адным*


МТС і банк Дабрабыт прэзентавалі прадукт для безнаяўных разлікаў.


Магчымасць карыстацца пластыкавай карткай, грошы на якой “прывязаны” не да банкаўскага рахунку, а балансу мабільнага тэлефона, неўзабаве з’явіцца ў  абанентаў МТС. Інавацыйны прадукт створаны  мабільным аператарам МТС, банкам Дабрабыт і Mastercard. Карткай можна аплачваць тавары, камунальныя паслугі, разлічвацца ў кафэ і здымаць з яе гатоўку. Разлічваючыся па картцы “МТС Грошы”, можна тым самым атрымаць да 10 % кэшбэку на паслугі сотавай сувязі.

Картку можна таксама падключаць да сервісу Samsung Pay і разлічвацца на касе, дакранаючыся мабільным да тэрмінала. МТС Грошы — добрае рашэнне для дзіцяці ці бацькоў-пенсіянераў, запэўнілі стваральнікі ўнікальнай распрацоўкі, прэзентуючы яе падчас выставы “Tibo-2019”.

— Гэта карысны і зручны прадукт, які па сваіх тэхнічных якасцях не саступае стандартнай банкаўскай пластыкавай картцы. З яго дапамогай можна здзяйсняць усе аперацыі, якія даступны трымальнікам банкаўскіх картак. Карыстацца ёю за мяжой, пераводзіць грошы праз інтэрнэт і тэрміналы, — абазначыў Аляксандр ВАЛАДЗЬКО, намеснік старшыні праўлення банка Дабрабыт.

Акрамя таго, сродкі на картцы можна папаўняць, пераводзіць іх на іншыя карткі, атрымліваць СМС-апавяшчэнні пра рух грошай і адсочваць баланс у рэжыме рэальнага часу ў дадатку “МТС Грошы”.

— Прадукт атрымаўся вельмі непрастым тэхналагічна, і гэта адна з яго асноўных вартасцяў. Яшчэ адзін важны момант — праграма лаяльнасці, якая будзе матываваць кліентаў здзяйсняць яшчэ больш плацяжоў у зручным і бяспечным фармаце , — пракаменціраваў Вадзім ГАЛОЎЧЫЦ, віцэ-прэзідэнт міжнароднай плацёжнай сістэмы Mastercard у Беларусі.

Пры гэтым перавод грошай на рахунак будзе адбывацца без камісій, проста праз папаўненне балансу нумара тэлефона.

— Мы стартуем з паняццем бясплатная сувязь, — заявіў Дзяніс ЦЯРЭШЧАНКА, кіраўнік дэпартамента маркетынга МТС. — Грошы, якія кліент безнаяўным спосабам траціць па картцы, вяртаюцца ў выглядзе кэшбэка, і сувязь будзе практычна поўнасцю бясплатнай, калі хопіць спажытых сродкаў.

Карыстацца новым прадуктам досыць проста. Трэба проста кантраляваць стан рахунку. У кліента будзе картка, якую можна выкарыстоўваць як звычайную банкаўскую, аднак гэта ўсё ж рэзервовы спосаб разлікаў, кажуць стваральнікі новага сродку. Хаця гэта зусім новае рашэнне ў Беларусі, з часам картка, як плануецца, папоўніцца новымі сервісамі.

— Вялікая колькасць нашых абанентаў прысутнічае ў інтэрнэце, і вельмі важна, каб ім было зручна здзяйсняць усё, што неабходна, у гэтым віртуальным асяродку. Літаральна ў маі з’явяцца першыя ўладальнікі нумароў МТС, якія змогуць аформіць такую бескантактную картку, — мяркуе Уладзімір КАРПОВІЧ, генеральны дырэктар кампаніі МТС. — Неімянныя карткі будуць выдавацца на тры гады ў салонах сувязі тэлеком-аператара. Заказаць яе можна таксама праз дадатак “МТС Грошы”.

За ўсімі тэхналогіямі павінны быць сэнс, і ён у зручнасці. Мы аб’ядналі ў адзін прадукт дзве зразумелыя рэчы: банкаўскую картку і мабільны тэлефон. Аднак за кожным рашэннем стаіць вельмі складаная сістэма, кажуць стваральнікі карткі. Яе выпуск і абслугоўванне будуць бясплатным, як і плацяжы па картцы, аднак трэба памятаць, што за здыманне гатоўкі, напрыклад, і выкарыстанне мабільнага і інтэрнэт-банкінга, будзе брацца камісія.

Ірына СІДАРОК, Вераніка ХІЛЬКЕВІЧ

Фота Андрэя САЗОНАВА

*На правах рэкламы

УНП 800013732

СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Выбіраем аптымальную пару года для пахудзення. Спойлер: і гэта не лета!

Жыццё ў «эпоху спажывання» — сур’ёзнае выпрабаванне для чалавека.

Эканоміка

Нашы фінансы павінны прыносіць даход. Які? Вось у чым пытанне

Нашы фінансы павінны прыносіць даход. Які? Вось у чым пытанне

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё.

Культура

Мінск 1941. Як гэта было

Мінск 1941. Як гэта было

Неба пачарнела ад самалётаў.