Вы тут

Трэнеры зборнай Беларусі па боксе назвалі склад каманды


На рынг Еўрапейскіх гульняў у чэрвені выйдуць Яўген Кармільчык (вагавая катэгорыя 49 кг), Эміл Аліеў (52 кг), Мікалай Шах (56 кг), Дзмітрый Асанаў (60 кг), Ягор Курбанаў (64 кг), Яўген Даўгалевец (69 кг), Вадзім Панкоў (75 кг), Міхаіл Даўгалевец (81 кг), Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг), Віктар Чваркоў (звыш 91 кг). У жанчын за ўзнагароды спаборніцтваў пазмагаюцца Вольга Лушчык (51 кг), Галіна Бруевіч (57 кг), Ала Яршэвіч (60 кг), Антаніна Аксёнава (69 кг) і Вікторыя Кебікава (75 кг).


Падчас мультыспартыўнага форуму з 21 да 30 чэрвеня ў сталічным палацы спорту «Уручча» сярод баксёраў будзе разыграна 15 камплектаў медалёў. За ўзнагароды паспрачаюцца больш за 300 атлетаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.