Вы тут

Дзяржаўны мытны камітэт растлумачыў асноўныя аспекты прымянення Указа №140


Нагадаем, Прэзідэнт падпісаў дакумент, згодна з якім прадугледжваецца кампенсацыя з рэспубліканскага бюджэту 50 % мытных пошлін, падаткаў асобам, якія маюць інваліднасць І альбо ІІ групы, а таксама бацькам (усынавіцелям, удачарыцелям) у шматдзетных сем'ях пры ўвозе легкавога аўтамабіля з-за мяжы.


Што трэба зрабіць, каб атрымаць «скідку»? Як растлумачылі ў Дзяржаўным мытным камітэце, неабходна прадставіць у мытню сапраўднае на момант дэкларавання аўтамабіля пасведчанне інваліда або пасведчанне шматдзетнай сям'і.

Далей — ёсць два спосабы кампенсацыі. Першы: паказваеце дакументы непасрэдна пры ўвозе аўтамабіля, плаціце 50 % ад мытнай пошліны. Другі варыянт: калі дакументы не былі прадэманстраваны ў момант дэкларавання, іх можна прадставіць у мытні, якая афармляла аўто, на працягу года з дня афармлення. Па заяве палова плацяжоў будзе вернута.

Пакрыццё — адзін раз на працягу года. Гаворка не пра каляндарны год, а пра год, адлік якога пачынаецца з дня папярэдняга афармлення транспартнага сродку ў свабоднае абарачэнне з вяртаннем. «Гэта значыць, калі машына будзе ўвезеная з пакрыццём 1 мая 2019 года, то наступную машыну з пакрыццём можна будзе завезці праз год пачынаючы з 2 мая 2020 года», — дадалі ў ДМК.

Акрамя таго, дакументам не прадугледжаны абмежаванні па карыстанні і распараджэнні транспартнымі сродкамі, пры ўвозе якіх пакрываюцца 50 % мытных плацяжоў.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Без падводных камянёў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».