Вы тут

Беларускія артысты выступяць у чатырох японскіх гарадах


Упершыню за больш чым дваццаць пяць гадоў нашых дыпламатычных стасункаў у Японіі пройдуць Дні культуры Беларусі. Беларуская дэлегацыя наведае чатыры гарады — Токіа, Мацусіму, Сёндай і Сіраісі. Мерапрыемствы, што маюць адбыцца з 18 да 21 красавіка, рыхтуюцца Міністэрствам культуры і нашым пасольствам у Японіі.


— Іх галоўная мэта — дэманстрацыя і папулярызацыя беларускай культуры, а таксама замацаванне іміджу нашай краіны, — адзначыў прадстаўнік Міністэрства культуры Васіль Галаван.

Гэтым разам прадстаўляць Беларусь за мяжой будзе творчы калектыў «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай». У яго ўваходзяць пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў спявачка Ірына Дарафеева, саліст акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча Андрэй Коласаў, лаўрэат шматлікіх фестываляў Дар'я Хмяльніцкая ды гурт «Прыгажуні».

— Ведаючы, наколькі Японія вялікая, прыгожая, развітая ў тэхнічным плане краіна, хочацца максімальна ярка прадставіць часцінку беларускай культуры, падзяліцца цеплынёй і сардэчнасцю нашых людзей, — сказала Ірына Дарафеева. — Я думаю, што менавіта музыка з'яўляецца той мовай, якая дазволіць лепш зразумець адзін аднаго і пабудаваць далейшыя стасункі.

Па словах Ірыны Дарафеевай, праграма будзе насычанай, маштабнай і непаўторнай. Калектыў прадставіць беларускамоўны рэпертуар (пераклад песень будзе паказвацца на экранах падчас выступлення), але выканае і некалькі вядомых японскіх кампазіцый. Разынкай канцэртаў стануць адметныя аўтарскія нацыянальныя касцюмы, створаныя беларускім дызайнерам Настассяй Фальковіч.

У Японію артысты едуць і з дыпламатычнай місіяй: Ірына Дарафеева прадставіць інтарэсы Беларусі як дэпутат беларускага парламента і паўдзельнічае ў перамовах з міністрам адукацыі, культуры, спорту, навукі і тэхналогій Масахіка Сібаямам, кіраўніком групы міжпарламенцкай дружбы Японіі і Беларусі, міністрам па ўзнаўленні Японіі Хіраміці Ватанабэ і іншымі палітыкамі.

Падчас гэтых сустрэч, як мяркуецца, будуць закранутыя тэмы арганізацыі тэматычных канцэртаў, прысвечаных Еўрапейскім гульням у Мінску і Параалімпійскім гульням у Токіа, цырымоніі ўскладання кветак да манумента ахвярам прыродных бедстваў 2011 года ў рэгіёне Такоху і мерапрыемствам да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Юлія АДАМОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».