Вы тут

У саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся моцны пажар


Буйны пажар адбыўся ў саборы Нотр-Дам у цэнтры Парыжа, паведамляе пажарны дэпартамент французскай сталіцы. У будынка абрынуўся шпіль. З сабора былі эвакуіраваны ўсе людзі, паведамляе BBC.


Фота: Reuters

Пра абрушэнне шпіля паведамляе агенцтва "Франс прэс". Шпіль з дрэва і свінцовых пліт быў збудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя, паведамляецца на сайце сабора.

На кадрах тэлекампаніі Сі-эн-эн было бачна, што абрынуліся шпіль і дах сабора. Карэспандэнты тэлеканала BFMTV удакладняюць, што абрынуўся таксама гадзіннік сабора.

Дах сабора абрынуўся цалкам, паведамляюць відавочцы.

Прэс-сакратар сабора Парыжскай Божай Маці Андрэ Фіна сказаў французскім СМІ, што ўвесь драўляны інтэр'ер Нотр-Дам-дэ-Пары, пабудаванага ў XII стагоддзі, гарыць і, хутчэй за ўсё, будзе разбураны.

Пажар хутка распаўсюдзіўся па ўсім будынку. Фатаграфіі і відэазапісы палаючага сабора з'яўляюцца ў СМІ і сацсетках.

Дакладнай інфармацыі аб прычынах пажару пакуль няма.

Па словах прадстаўніка сабора, пажар пачаўся каля 18:50 па мясцовым часе (19:50 па Мінску), паведамляе выданне Liberation. Першымі загарэліся будаўнічыя лясы вакол будынка. Па словах прадстаўніка сабора, усе яны былі ахоплены полымем.

Па дадзеных агенцтва Франс Прэс, пажарныя кажуць, што пажар "патэнцыйна звязаны" з рэстаўрацыйнымі працамі.

Збор сродкаў на рэстаўрацыю сабора каталіцкая царква Францыі пачала ў мінулым годзе.

Мэр Парыжа Анн Ідальга у сваім Твітары назвала пажар жахлівым і заклікала людзей выконваць меры бяспекі і не заходзіць за агароджы, выстаўленыя пажарнікамі.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон з жонкай прыбылі да месца пажару. Ён адмяніў зварот да нацыі, адрасаваны "жоўтым камізэлькам", з якім павінен быў выступіць у панядзелак увечары.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у Твітары, што яму "страшна глядзець на велізарны пажар у саборы Нотр-Дам", параіўшы пажарным дзейнічаць хутка і выкарыстоўваць авіяцыю.

Сабор парыжскай Божай Маці быў пабудаваны ў XII-XIV стагоддзях. Гэта адна з самых папулярных турыстычных славутасцяў Еўропы. Сабор прыцягвае мільёны турыстаў кожны год.

Каля 23.00 агонь перакінуўся на паўночную вежу сабора.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».